стань студэнтам_1

Гарадзенскі “Універсітэт Залатога Веку” (УЗВ) быў створаны ў красавіку 2010 г. сябрамі грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар“. З 2015 г. праграма рэалізуецца ў партнёрстве з прыватнай установай “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых Cтудыя карысных кампетэнцый”.

Штовосень «Універсітэт Залатога Веку» адчыняе дзверы для новых слухачоў. Удзельнікі праграмы мінулых гадоў, аднак, таксама павінны наведваць прэзентацыі і праходзіць адбор напачатку кожнага навучальнага года.

Каб стаць слухачом «УніверсітэтуЗалатога Веку», неабходна адпавядаць базавым крытэрам праграмы:

  • З’яўляцца асобай пенсійнага ўзросту (55 і вышэй) і мець высокую матывацыю да ўласнага інтэлектуальнага і фізічнага развіцця, удзелу ў жыцці грамадства, а таксама дастаткова часу, каб наведваць заняткі і секцыі “Універсітэту Залатога Веку” (у тым ліку ў дзённы час).
  • Быць гатовымі ўносіць аплату за ўдзел у праграме.

Далей неабходна выканаць некалькі нескладаных крокаў:

1. Запісацца на прэзентацыю, на якой  арганізатары прадставяць дадатковую інфармацыю пра гісторыю “Універсітэту Залатога Веку”, яго мэты і прынцыпы працы, пазнаёмяць з патрабаваннямі да ўдзелу ў праграме, са зместам працы курсаў і клубаў УЗВ.

Запіс на прэзентацыі звычайна адбываецца па тэлефоне ў верасні*.

2. Наведаць прэзентацыю, запоўніць анкету ўдзельніка.

У час прэзентацый* арганізатары прадстаўляюць дадатковую інфармацыю пра гісторыю “Універсітэту Залатога Веку”, яго мэты і прынцыпы працы, знаёмяць з патрабаваннямі да ўдзелу ў праграме, са зместам працы секцый УЗВ. Ахвотным паўдзельнічаць у адборы прапануецца запоўніць анкету ўдзельніка, пазначыўшы там свае персанальныя дадзеныя і назвы заняткаў, якія студэнт жадае наведваць, у адпаведнасці з асабістай прыярытэтнасцю.

3. Прайсці адбор.

Паколькі цікавасць да праграмы расце кожны год, Рада УЗВ разам з адмінстрацыяй праграмы праводзяць адбор удзельнікаў паводле запоўненых анкет, у першую чаргу звяртаючы ўвагу на адваведнасць кандыдатаў базавым крытэрам. 

Перавагай у час адбору могуць карыстацца:
— удзельнікі праграмы папярэдніх гадоў, якія атрымлівалі пасведчанне пра ўдзел у ёй;
— асобы, якія нарадзіліся раней за 1945 год;
— ахвяры сталінскіх і фашысцкіх рэпрэсій, былыя малагадовыя вязні канцэнтрацыйных лагераў;
— асобы, гатовыя да ўдзелу ў валанцёрскай групе «Малодшы брат, малодшая сястра», а таксама асобы, якія маюць жаданне арганізоўваць мерапрыемствы і дабрачынныя акцыі ў межах УЗВ;
— сямейныя пары.

4. Падпісаць дамову, заплаціць за ўдзел у праграме за надыходзячы семестр.

Цягам тыдня пасля адбору будучыя студэнты могуць даведацца, ці залічаныя яны на бягучы навучальны год, удзел у якіх навучальных секцыях і клубах ім прапануюць у адпаведнасці з конкурсам і прыярытэтнасцю заняткаў, пазначанымі ў анкеце. Калі ўсе бакі задаволеныя вынікамі адбору, студэнт аплочвае ўдзел у праграме за надыходзячы семестр і прыходзіць для падпісання дамовы паміж двума бакамі.

5. Прыйсці на Ўрачыстае адкрыццё*.

Урачыстае адкрыццё новага ададэмічнага году — традыцыйнае першае інтэграцыйнае мерапрыемства праграмы. Усе залічаныя студэнты знаёмяцца з камандай і партнёрамі УЗВ, а таксама атрымліваюць праграму на першае паўгоддзе. Традыцыйна сустрэча адбываецца ў чацвер, а ўжо з наступнага панядзелка пачынаюцца заняткі курсаў і клубаў па раскладзе.

Пакінуць каментар

Ваш эмэйл не будзе паказаны.