Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Усясветная арганізацыя аховы здароўя выпусціла ў свет новыя дапаможнікі, якія тычацца стварэння прыязнага для сталых людзей асяроддзя. Публікацыі будуць карыснымі для тых, хто займаецца распрацоўкай доўгатэрміновых стратэгій па паляпшэнні якасці жыцця сталых людзей на мясцовым узроўні.

Дапаможнік “Прыязнае для сталых людзей асяроддзе ў Еўропе: дапаможнік для прыняцця палітычных дзеянняў” апісвае магчымыя ддзеянні па паляпшэнні якасці жыцця сталых людзей у васьмі сферах (фізічнае, сацыяльнае асяроддзе, а таксама камунальныя паслугі).

Акцэнт робіцца на ўзаемазвязанасці і ўзаемнай сінэргіі паміж дзеяннямі па стварэнні спрыяльнага для сталых людзей асяроддзя ва ўсіх васьмі сферах.


Дапаможнік “Стварэнне прыязнага для сталых людзей асяроддзя: інструмант для мясцовых палітыкаў і спацыялістаў па планаванні” падае набор інструментаў для мясцовых уладаў і планіроўшчыкаў па распрацоўцы, рэалізацыі і ацэнцы добразычлівай палітыкі, скіраванай на сталых людзей, а таксама  прыклады мерапрыемстваў, якія актыўна падтрымліваюць сталых людзей і робяць рэчы, важныя для іх і іх супольнасцяў.

Нагадаем, што ў нашай бібліятэцы можна знайсці таксама дапаможнік “Гарады, прыязныя для сталых людзей”, выдадзены намі вясной 2018 г.

Дапаможнік з’яўляецца кампіляцыяй перакладу з ангельскай мовы двух асноўных дакументаў, створаных Сусветнай Арганізацыяй Аховы Здароўя – Global age-friendly cities: a guide, 2007 (раздзелы з апісаннем 8 асноўных рысаў прыязнасці да сталых людзей) і A guide to using core indicators: measuring the age-friendliness of cities, 2015 (раздзелы пра апісанне індыктараў і іх развіццё).

Таксама ён утрымлівае карысныя спасылкі на гарадскія планы, апісанне дэмаграфічнай сітуацыі ў Беларусі і Рэзалюцыю міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Паляпшэнне якасці жыцця сталых людзей: на шляху да распрацоўкі планаў дзеянняў па пытаннях старэння”, рэкамендацыі з якой могуць быць выкарыстаныя пры стварэнні гарадскіх планаў для беларускіх гарадоў.

Яшчэ запісы