Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Гэтае пытанне абмяркоўвалі 24 кастрычніка ўдзельнікі Круглага стала ў межах мерапрыемстваў Экспрэсу Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, які завітаў у гэты дзень у Гродна.

Удзел у мерапрыемстве ўзяло каля 60 чалавек з грамадскіх і дзяржаўных арганізацый горада. Вялікую групу ўдзельнікаў сустрэчы складалі слухачы праграмы “Універсітэт Залатога Веку”.

Сталыя гарадзенцы былі актыўнымі ўдзельнікамі Круглага стала
Сталыя гарадзенцы былі актыўнымі ўдзельнікамі Круглага стала

Як адзначыла ў час адкрыцця сустрэчы кіраўніца праграмы УЗВ Лана Руднік (на здымку ніжэй ля мікрафона), удзел сталых людзей у мерапрыемстве вельмі сімбалічны, бо многія з іх з’яўляюцца аднагодкамі ААН, якая святкавала 24 кастрычніка свой 70-ты год нараджэння.

На думку Ланы Руднік, мэты ААН, прадэклараваныя пры стварэнні арганізацыі, актуальныя і сёння. У іх ліку - забеспячэнне правоў чалавека і годных умоваў для жыцця людзей любога ўзросту
На думку Ланы Руднік, мэты ААН, прадэклараваныя пры стварэнні арганізацыі, актуальныя і сёння. У іх ліку – забеспячэнне правоў чалавека і годных умоваў для жыцця людзей любога ўзросту

Пытанні старэння насельніцтва ўжо некалькі дзесяцігоддзяў знаходзяцця ў фокусе ўвагі ААН. Пра гэта ў сваёй прамове адзначыла намесніца прадстаўніка Фонда ААН па народанасельніцтве (UNFPA) ў Беларусі Алена Касько (на здымку ніжэй).

Алена Касько лічыць, што старэнне насельніцтва - гэта не праблема, а выклік для грамадства
Алена Касько лічыць, што старэнне насельніцтва – гэта не праблема, а выклік для грамадства

Па яе словах, ужо сёння 13% насельніцтва Беларусі складаюць людзі ва ўзросце вышэй за 65 год і гэтая колькасць ў бліжэйшыя пару дзесяцігоддзяў вырасце ў два разы.

З наступнага года ў Беларусі UNFPA распачынае вялікую праграму, накіраваную на ўдасканаленне дэмаграфічнай палітыкі і практык працы са сталымі людзьмі.

Демографическое старение общества: программа действий ООН from Third Sector

Намесніца начальніка гарадскога ўпраўлення працы, занятасці і сацыяльнай абароны насельніцтва Наталля Шэмет распавяла пра тое, што робяць улады для паляпшэння якасці жыцця сталых людзей.

Намеснік старшыні абласнога савету ветэранаў Іван Трусіла распавёў пра дзейнасць сваёй арганізацыі.

Сталыя гарадзенцы ўважліва вывучалі матэрыялы Круглага стала і выказвалі свае прапановы наконт таго, чым яшчэ можна напоўніць праграму "Горад, прыязны да сталых людзей"
Сталыя гарадзенцы ўважліва вывучалі матэрыялы Круглага стала і выказвалі свае прапановы наконт таго, чым яшчэ можна напоўніць праграму “Горад, прыязны да сталых людзей”

Асістэнтка кіраўніка праграмы УЗВ Ганка Барадзіна расказала пра міжнародную сетку гарадоў і супольнасцяў, прыязных да сталых людзей, ініцыяваную ў 2005 г. Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя.

Канцэпцыя “Горад, прыязны да сталых людзей” from Third Sector

Па словах Ганкі, толькі за апошнія 4 месяцы колькасць гарадоў, якія ўваходзяць у гэтую сетку, вырасла з 258 да 287 (у 33 краінах свету). Агулам у такіх гарадах жыве звыш 110 млн. чалавек.

Ганка Барадзіна прадставіла механізм далучэння да гэтай сеткі, у аснове якога ляжыць распрацоўка гарадской праграмы, накіраванай на паляпшэнне якасці жыцця сталых людзей па 8-мі асноўных паказчыках.

Старшыня праўлення ГА “Цэнтр “Трэці сектарВітаўт Руднік распавёў пра тое, чым можна напоўніць такую праграму.

Вітаўт Руднік верыць, што ўжо ў 2018 г. Гродна можа далучыцца да міжнароднай сеткі гарадоў, прыязных да сталых людзей
Вітаўт Руднік верыць, што ўжо ў 2018 г. Гродна можа далучыцца да міжнароднай сеткі гарадоў, прыязных да сталых людзей

Яе ключавымі элементамі могуць стаць стварэнне гарадской кансультацыйнай рады па пытаннях сталых людзей, заснаванне “Залатой карткі сталага гарадзенца”, якая будзе даваць зніжкі на тавары і паслугі, арганізацыя геранталагічных кабінетаў пры гарадскіх паліклініках, развіццё “Універсітэту Залатога Веку” і іншых адукацыйна-асветніцкіх пляцовак, стварэнне курсаў падрыхтоўкі да выхаду на пенсію і г.д.

Горад, прыязны да сталых людзей from Third Sector

Ініцыятары кампаніі “Горад, прыязны да сталых людзей” плануюць да канца бягучага года перадаць свае прапановы ўладам горада і вобласці і спадзяюцца, што да 2018 г. Гродна стане першым беларускім горадам, які далучыцца да міжнароднай супольнасці гарадоў, прыязных да сталых людзей.

Круглы стол "Горад, прыязны да сталых людзей"

Круглы стол быў арганізаваны ўстановай “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый” і беларускім Прадстаўніцтвам Фонда ААН па народанасельніцтву.

Фота: Рон Сольфа, Ірына Новік (“Твой стыль“), Вітаўт Руднік

Яшчэ запісы