Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

24 сакавіка слухачы “Універсітэта Залатога Веку” зладзілі традыцыйнае свята “Гуканне вясны”.

Сонечным ранкам суботы студэнты УЗВ разам з сябрамі і ўнукамі сабраліся ў Пышках, каб праводзіць зіму і паклікаць вясну. Да свята далучаліся мінакі, якія гулялі ў парку.

Свята пачалося з агульных спеваў вяснянак і карагодаў, падчас якіх удзельнікі развітваліся з зімой і заклікалі вясну прыйсці.

Адзін з асноўных сімвалаў вясны – птушкі. Аднымі з першых пасля зімы вяртаюцца на радзіму жаўрукі. Менавіта таму традыцыйны беларускі пачастунак на Гуканне вясны – галёпы – робяцца ў форме птушачак, а папяровымі жаўрукамі ўпрыгожваюць дрэвы.

Не абыйшлося на свяце без прыгожых і вясёлых традыцыйных гульняў.

А ў фінальнай частцы ўдзельнікі свята спалілі пудзіла зімы, а разам з ім усе хваробы і журботы.

Святкаванне “Гукання вясны” за некалькі гадоў стала традыцыйным для студэнтаў УЗВ.

Больш фотаздымкаў глядзіце ў альбоме.

Яшчэ запісы