Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

26 лютага адбыўся чацвёрты Гарадскі турнір па інтэлектуальных гульнях сярод сеньёраў.

Добры настрой вядучай Наталлі Лясновай перадаваўся ўсім удзельнікам

Першы турнір прайшоў роўна год таму. За гэты час нашы турніры сталі традыцыйнымі і адкрытымі для новых удзельнікаў.

На гэты раз ўдзел бралі 7 каманд. Усяго разам з журы і заўзятарамі нас было каля 50 чалавек.

Наш Клуб інтэлектуальных гульняў УЗВ “Няма гадоў” прадставіў чатыры каманды, ужо традыцыйна ўдзельнічалі каманды “Азота” і ГІАП, не змаглі ўдзельнічаць яшчэ дзве каманды.

Вельмі парадавалі пачаткоўцы – каманда Савета ветэранаў Ленінскага раёна: яны і назву выбралі – “Аптымісты” – дэвіз, нават своеасабліва форму падкрэслілі шалікамі; заўзятары падтрымалі іх песняй.

Каманда “Аптымісты” упершыню прыняла ўдзел у турніры

Упершыню прымала ўдзел у турніры наша каманда “О, Мары Хаяма” (былыя “Непаседы”). На самім турніры утварылася наша чацвёртая каманда з ліку заўзятараў – “Першапраходцы” (капітан Валерый Дзенісевіч – на здымку ніжэй).

Шчаслівыя “Першапраходцы” не пабаяліся гульні з моцнымі камандамі

Было тры варыянты гульні, гэта 60 пытанняў на розныя тэмы: літаратура, спорт, кіно і інш. Каманда “Залаты запас” грала ў сваім самым моцным складзе, яны адказалі на 90% пытанняў, таму заслужана ўзялі Гран-Пры. “Самародкi” адолелі аднаго з самых моцных сапернікаў і занялі 1 месца, 2 месца ў каманды “Азот”, 3 месца заняла каманда ГІАП.

Нашы пачаткоўцы ўшчыльную наблізіліся да прызёраў, разрыў быў мінімальны. Кожная каманда атрымала прызы, розныя па вартасці ў залежнасці ад выніку.

Мудрая сава (гран-пры) чакае свайго новага ўладальніка

У нашых турнірах няма грашовых узнагарод і дарагіх прызоў. Усе мы гуляем з жадання не паддавацца ўзросту, спазнаваць, разварушыць свой мозг – ёсць яшчэ порах у парахаўніцах, не замыкацца ў сабе, сустракацца, знаёміцца, мець добрыя адносіны, не выпадаць з жыцця. Так трымаць!

Каманда “Залаты запас” – уладальнікі гран-пры турніра

Фотаздымкі Надзеі Шафрановіч, больш фота ў альбоме турніра.

Наталля Ляснова, вядучая клуба інтэлектуальных гульняў “Няма гадоў”

Яшчэ запісы