Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

6 ліпеня  выкладчыкі УЗВ, якія вучаць слухачоў карыстацца кампутарамі, смартфонамі і планшэтамі, правялі працоўную сустрэчу.

На гэтай сустрэчы выкладчыкі ў нефармальнай атмасфэры абмяркавалі накірункі дзейнасці, праграму заняткаў і пачалі рыхтавацца да новага навучальнага году.

Кампутарныя курсы традыцыйна з’яўляюцца аднымі з самых папулярных ва УЗВ, а апошнія два гады сталі запатрабаванымі заняткі, на якіх можна навучыцца карыстацца планшэтам і смартфонам.

У навучальным годзе УЗВ-9 запланаваны кампутарныя курсы розных узроўняў, заняткі па вывучэнню працы на смартфонах і планшэтах, а таксама розныя тэматычныя сустрэчы (на якіх, напрыклад,  можна даведацца больш пра бяспеку ў інтэрнэце).

Хочаш далучыцца да нашай каманды выкладчыкаў? Запрашаем!
Звязвайся з намі і пачынай діжілізацыю УЗВ разам з намі. (Варвара, varvara.zlobina.m@gmail.com, +375 29 262 24 52)

 

Яшчэ запісы