Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Дзявяты навучальны год пачынаецца 5 кастрычніка, але ўжо зараз некаторыя выкладчыкі УЗВ прапануюць наведаць свае адкрытыя заняткі.

З панядзелка кандыдаты ў слухачы УЗВ маюць магчымасць наведаць шэраг заняткаў, пазнаёміцца з адукацыйнымі праграмі і задаць выкладчыку свае пытанні.

Заўтра (27 верасня) можна наведаць заняткі курсаў “Гімнастыка “Хаду” і “Жывапіс”. Заняткі пачынаюцца а 10 і 12 адпаведна.

Мэта такіх заняткаў – дапамагчы людзям больш глыбока даведацца пра заняткі, якія будуць дзейнічаць ва УЗВ-9.

Тамара Гермасіменка прэзентуе свой курс “Натхненне майстрыхі”

У новым навучальным годзе плануецца адкрыць новыя курсы і клубы:

  • псіхалагічны курс “Чытаем па тварах”
  • курс “Гімнастыка “Хаду”
  • клуб інтэлектуальных гульняў
  • клуб “Ароматэрапія”
  • клуб нямецкай мовы
  • кулінарны клуб “Разынкі”
  • клуб “Прыгажосць у жыцці і мастацтве”
  • клуб кройкі
  • літаратурна-мастацкая студыя “Творчы палёт”
  • клуб “Мода праз фота”
Такія вырабы навучацца рабіць слухачкі на занятках “Натхненне майстрыхі”

Усяго ў дзявятым навучальм годзе запланавала праца амаль 50 курсаў і клубаў.

Яшчэ запісы