Запрашаем на летнія курсы і майстар-класы

Запрашаем на летнія курсы і майстар-класы

Вы не ведаеце чым заняцца летам? Сумуеце за заняткамі ці хочаце набыць новыя веды і ўменні? Запрашаем Вас на летнія курсы і майстар-класы, якія падрыхтавалі выкладчыкі “Універсітэту залатога Веку “ і “Студыі карысных кампетэнцыі”. 

21 чэрвеня (серада) – майстар-клас па вязанню для аматарак складаных тэхнік „Тэхніка Freeform” ад Тамары Герасіменка

Freeform — від нерэгулярнага вязання, без правілаў і заканамернасцяў, поўная і абсалютная свабода творчасці. Асноўнае правіла freeform — ніякіх правілаў у вязанні і поўная свабода выбару як каляровых спалучэнняў, так і узораў і прыёмаў вязання кручком і пруткамі. Але ж адметныя рысы ў дадзенай тэхнікі ёсць.

Прыходзьце на майстар-клас і авалодайце дадзенай тэхнікай, каб звязаць для сябе ці для сваіх блізкіх унікальныя вырабы!

Для ўдзелу ў майстар-класе трэба мець з сабой: пражу розных колераў і фактур, гаплікі ад 1,5 да 2, швейныя іголкі і ніткі, нажніцы.

Калі: 21 чэрвеня, 18.00-20.00
Кошт: 5 руб.

Каб запісацца, проста патэлефануйце  +375 33 634 10 41

 Камп'ютар для пачаткоўцаў-2

Летняя кампутарная школа

У межах Школы:
— Кампутарны курс для пачаткоўцаў
— Кампутарны курс для прасунутых карыстальнікаў. Асвойваем інтэрнэт
— Курс «Са смартфонам на «ты»
— Індывідуальнае навучанне працы на кампутары або планшэце

Кошт: ад 5 руб. за занятак
Каб запісацца, проста патэлефануйце  +375 33 634 10 41

Летні экспрэс-курс «Пляценне папяровай лазой» ад Жанны Біленка

На занятках мы навучымся самастойна вырабляць вырабы з папяровай лазы з дапамогай розных тэхнік, грунтаваць і ўпрыгожваць нашы працы.

Працягласць курса: 8 заняткаў па 1,5 гадзіны
Кошт: 60 руб. за курс
Каб запісацца, проста патэлефануйце  +375 33 634 10 41

 Картинки по запросу

Летні экспрэс-курс гутарковай італьянскай мовы

Мінімальнае вывучэнне граматыкі з асноўным ухілам на вывучэнне лексікі, якая закранае наступныя сферы жыцця:
-падарожжа: транспарт, візы, мытня, квіткі, расклад;
-знаёмства, самапрэзентацыя;
-куплі: крама, рынак;
-культурнае жыццё: экскурсіі; тэатр і кіно; рэстараны, кафэ і бары.

Працягласць курса: 1 месяц
Перыядычнасць заняткаў: 3 разы на тыдзень па 1,5 гадзіны
Кошт: 60 руб. за ўвесь курс

Каб запісацца, проста патэлефануйце  +375 33 634 10 41

Пакінуць каментар

Ваш эмэйл не будзе паказаны.