Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

10 лістапада ва УЗВ адбудзецца майстар-клас “Беларускія вячоркі”, на якім можна бліжэй пазнаёміцца з традыцыйным ладам жыцця беларусаў.

На занятку будзем рабіць анёлкаў, вязаць спіцамі і кручком з ільну (валакно і ніці). Зробленыя сувеніры можна будзе пакінуць сабе ў якасці падарунка.

Падчас працы будзем слухаць і спяваць беларускія народныя песні, танчыць, жартаваць і ўдзельнічаць у пазнавальных размовах аб асаблівасцях народнага ладу жыцця беларусаў.

Чакаем вас 10 лістапада ў 17:00 па вул. Будзёнага, 48а-63.

Вядучая – выкладчыца-музыка са стажам звыш за 40 гадоў, Вера Кунцэвіч.

Фота мае ілюстрацыйны характар.

Яшчэ запісы