Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Другі семестр “Універсітэта Залатога Веку” дзесятага навучальнага года пачнецца з агульнай лекцыі 10 студзеня.

Тэма гэтай лекцыі “Школа добрых спраў”. Кожны год студэнты УЗВ ладзяць дзесяткі добрых спраў на карысць горада і людзей, якія маюць патрэбу ў дапамозе.

У бягучым навучальным годзе шмат мерапрыемстваў ўжо адбылося. На сустрэчы мы абмяркуем, якія справы трэба яшчэ зрабіць, кожны можа прапанаваць новыя акцыі.

У дапаўненне на агульнай лекцыі будзе прадстаўлены раскалад заняткаў на другі семестр, будзе магчымасць даведацца пра новыя наборы на некаторыя курсы УЗВ.

Сустрэча адбудзецца ў 11:00 па вул. Будзёнага, 48а-100.

Прыходзьце, калі ласка, са сваімі ідэямі і ініцыятывамі – да сустрэчы!

Мерапрыемства адбудзецца ў межах праекта “Паляпшэнне якасці жыцця людзей ваеннага пакалення праз актывізацыю і ўзаемадапамогу”, падтрыманага Фондам Памяць, адказнась і будучыня” у межах праграмы “Месца сустрэчы: дыялог”, якая каардынуецца Міжнародным грамадскім аб’яднаннем “Узаемапаразуменне”. Гэтая публікацыя не адлюстроўвае меркаванні Фонда EVZ. Адказнасць за змест публікацыі нясуць яе аўтары.

 

Яшчэ запісы