Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

15 сакавіка на чарговай агульнай лекцыі адбудзецца канцэрт, прысвечаны юбілярам УЗВ.

Традыцыйнае віншаванне юбіляраў УЗВ ладзіцца 2 разы на год. Гэта заўсёды вельмі ўрачыстае і прыгожае свята. Запрашаем далучыцца ўсіх ахвотных.

У праграме: 

  • рамансы ад Тамары Рудзянковай
  • вершы ад Людмілы Баянавай і Святланы Елісеевай, удзельніц заняткаў “Творчы Палёт”
  • дэфіле “Парад кветак” ад удзельніц заняткаў “Мода. Стыль. Фота”
  • віншаванні ад вакальнай групы УЗВ

Канцэрт адбудзецца 15 сакавіка ў 11.00 у 100 аўдыторыі (Будзённага, 48а-100).

Уваход вольны!

Яшчэ запісы