Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Першы гарадскі турнір сярод сеньёраў па спартыўным варыянце гульні «Што? Дзе? Калі?», які адбыўся 17 лютага 2018 г., меў добрыя водгукі, выклікаў цікавасць і жаданне гуляць сярод слухачоў УЗВ.

Таму Клуб інтэлектуальных гульняў УЗВ запрашае студэнтаў прыняць удзел у «Вялікай гульне» у такім жа фармаце спартыўнага варыянту «Што? Дзе? Калі?» – адначасова гуляюць  некалькі каманд з адным для ўсіх пакетам пытанняў.

Для гэтага ахвотныя могуць самі сфарміраваць каманды з 4-6 чалавек, прыдумаць назву і дэвіз.

Можна проста персанальна запісацца (у адміністратараў на офісе або ў Наталлі (арганізатаркі гульняў) па тэлефоне 8 029 587 94 63), у далейшым будуць сфарміраваны каманды.

Час правядзення гульні – канец сакавіка пры наяўнасці жадаючых.

Яшчэ запісы