Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Мерапрыемства адбудзецца ў суботу, 12 лістапада, з 11:00 да 15:00. Вольны Кірмаш пройдзе ў новым памяшканні (вул. Будзёнага, 48а-86).

Запрашаем усіх слухачоў праграмы УЗВ, прыходзьце з сябрамі і ўнукамі! Для дзяцей запланаваны цікавыя майстар-класы.

  • Што такое Вольны кірмаш? 

Вольны кірмаш — гэта месца абмену: вы можаце прынесці рэчы, якія вам больш не патрэбныя, але якія маглі б прыдацца іншым людзям (вопратка, кнігі, цацкі, упрыгожванні, кветкі і г.д.) і забраць рэчы, якія вам падабаюцца. На нашым Кірмашы вы можаце абмяняць свае рэчы, падарыць ці прадаць за сімвалічны кошт.

  • Што з сабой узяць

— Рэчы для абмену ці продажу ў добрым стане
— Закаткі ды гародніну ці садавіну з вашага ўраджаю
— Добры настрой

На Вольным кірмашы сёлета адбудзецца Свята ўраджаю УЗВ! Калі у вас вялікі ураджай і вы хацелі б пахваліцца ім – прыносьце свае закаткі на Вольны кірмаш. Вашыя ўраджайныя падарункі ды рэчы, якія застануцца, будуць перададзены падапечным Цэнтру міжпакаленчага паразумення ды людзям, якія маюць патрэбу.

Рэчы, якія вы прыносіце на Вольны Кірмаш, павінны быць ў добрым стане. Вольны Кірмаш – гэта не сметніца, не трэба прыносіць рэчы, якімі ўжо немагчыма карыстацца.

Гэта трэці Вольны кірмаш, які арганізуюць слухачы УЗВ.

Кірмаш і ўваход — Вольны!

Яшчэ запісы