Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

6 красавіка ў 12.00 адбудзецца вясенні Вольны кірмаш. Запрашаем усіх жадаючых!

Вольны кірмаш – гэта пляцоўка, дзе можна абмяняць ці падарыць свае рэчы.

На Вольны кірмаш можна прыносіць:
– кветкі і расліны;
– насенне;
– вопратку і абутак;
– кнігі;
– цацкі, а таксама упрыгожанні і аксэсуары.

Рэчы, якія вы прыносіце на Вольны кірмаш, павінны быць у добрым стане. Вольны кірмаш — гэта не сметніца, не трэба прыносіць рэчы, якімі ўжо немагчыма карыстацца.

На Вольным кірмашы адбудуцца майстар-класы:

  • вырошчванне півонь на лецішчы;
  • як атрымаць ураджай маліны і трускаўкі;
  • падрыхтоўка кампоста на лецішчы;
  • прыгатаванне сродкаў для ачышчэння твару.

Дзе: Будзёнага, 48а-86 (уваход ва ўнутраным дворыку, 1 паверх)
Калі: 6 красавіка, пачатак у 12.00

Кірмаш і ўваход — ВОЛЬНЫ!

Яшчэ запісы