Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

14 красавіка адбудзецца чарговы Вольны кірмаш. Запрашаем усіх слухачоў праграмы УЗВ, прыходзьце з сябрамі і ўнукамі!

Вольны кірмаш – гэта пляцоўка, дзе можна памяняцца ці падарыць свае рэчы.

На Вольны кірмаш можна прыносіць:
– кветкі і расліны;
– насенне;
– вопратку і абутак;
– кнігі;
– цацкі.

Рэчы, якія вы прыносіце на Вольны Кірмаш, павінны быць ў добрым стане. Вольны кірмаш — гэта не сметніца, не трэба прыносіць рэчы, якімі ўжо немагчыма карыстацца.

На Вольным кірмашы адбудуцца майстар-класы і лекцыі:

13.00 – як вырошчваць фіалкі.
Ларыса Кіркевіч распавядзе, як правільна даглядаць гэты прыгожыя кветкі.

13.30як правільна чытаць састаў прадуктаў і як выбіраць якасную ежу і касметыку.
Калі Вы хочаце даведацца, як выбраць прадукты, якія змяшчаюць мінімум “хіміі”, навучыцца выбіраць прадукты сапраўды “Bio” і “Эка” і не трапляцца на хітрыкі маркетолагаў, Вам будзе цікава паслухаць Веру Кузовіну. 

14. 00 – як выбраць фільтр для вады і ці сапраўды ён патрэбен.
Тамара Паўлавіч раскажа Вам пра тое, якія фільтры для вады існуюць на сусветным рынку, іх перавагах і недахопах, а таксама аб тым, якія з іх падыходзяць для жыхароў нашага горада.

14.30 – ароматэрапія – як пахі ўплываюць на наша жыццё.
Ірына Сідзюк, вядучая клуба “Ароматерапія”, раскажа Вам, якім чынам можна выкарыстоўваць эфірныя алеі, як выкарыстоўваць асобныя алеі і ствараць кампазіцыі, а таксама пра тое, як можна паправіць здароўе з дапамогай эфірных алеяў.

15.00 – як зрабіць смачную гарбачу з лекавых зёлак.
Вольга Тарасюк, студэнтка ГрДУ. распавядзе, што трэба рабіць, каб атрымаць смачны і карысны напой. Таксама запланавана дэгустаця розных гатункаў гарбаты.

А таксама ў праграме карысныя падарункі для самых актыўных!

Дзе: Будзёнага, 48а-100 (уваход ва ўнутраным дворыку, 1 паверх)
Калі: 14 красавіка, пачатак у 13.00

Кірмаш і ўваход — Вольны!

Вольны кірмаш арганізуюць выкладчыцы і студэнткі клубу “Экаспажыванне”, партнёрам гэтых заняткаў выступае вядомая гарадзенская фірма «Біган».

Яшчэ запісы