Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Міжнародны дзень сталых людзей адзначаецца 1 кастрычніка з 1991 года. Па ўсім свеце ў гэты дзень адбываюцца розныя мерапрыемствы і імпрэзы, якія звяртаюць увагу на стан сталых людзей у грамадстве.

У Гродна ў гэты дзень адкрыецца выстава, арганізаваная ўдзельнікамі праграмы “Універсітэт Залатога Веку”.

На выставе будуць прадстаўлены два творчыя фотапраекты — «РэтраСукенка» і «Анатомія цела», ў якіх бралі ўдзел студэнткі, выкладчыцы і валанцёркі праграмы УЗВ.

Гераіні першай выставы — маладыя гарадзенкі, якія сфатаграфаваліся ў сукенках, якія прынеслі сталыя людзі (у тым ліку слухачкі УЗВ). Гераінямі «Анатоміі цела» сталі ўжо самі слухачкі «Універсітэту Залатога Веку».

Урачыстае адкрыццё выставы адбудзецца 1 кастрычніка 2017 у 12:00 у “Цэнтры гарадскога жыцця” (вул. Савецкая, 3). Уваход вольны. Наведаць выставу можна да 10 кастрычніка з 10 да 17.

Запрашаем усіх ахвотных! Уваход вольны.

Яшчэ запісы