Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Скончылася акцыя дапамогі прытулку “Адданае сэрца” для кінутых жывёлаў.

На агульнай лекцыі 25 студзеня слухачы сабралі  70,14 рублёў, на якія набылі некалькі пакункаў з кормам для катоў і сабак. Яшчэ 10 рублёў ахварявалі ў апошні дзень акцыі. Усяго слухачы УЗВ сабралі 80,14 рублёў.

Акрамя грошаў слухачы УЗВ прыносілі кашы, цацкі для жывёлаў і рэчы, з якіх можна будзе зрабіць подсцілкі для жывёлаў.

Заўтра яшчэ можна далучыцца да акцыі, а ў панядзелак рэчы і корм будуць перададзеныя ў прытулак.

Акцыя праходзіць у межах Школы добрых справаў.

На першым здымку Аліцыя Гацілава, каардынатарка акцыі.

Яшчэ запісы