Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Слухачы  “Універсітэту Залатога Веку” 14 студзеня наведалі жыхароў дому-інтэрнату ў Мураванцы. У якасці падарунка былі паштоўкі, якія ўсе разам падпісвалі на ўрачыстай Калядная вечарыне, пірагі, розныя слодычы і хусткі “шалеўкі“.

Прадстаўніцы ад універсітэты праспявалі калядкі і навагоднія песні. Але на гэтым канцэрт не скончыўся: мы пачулі песні, вершы і пажаданні ад нашых сяброў з Мураванкі.

 

За шматгадовае супрацоўніцства паміж Універсітэтам Залатога Веку і “Мураванскім псіханеўралагічным домам-інтэрнатам для састарэлых і інваліваў” слухачы УЗВ атрымалі падзяку ад адміністрацыі дома-інтэрната.

 

Мерапрыемства адбылося ў межах праекта “Паляпшэнне якасці жыцця людзей ваеннага пакалення праз актывізацыю і ўзаемадапамогу”, падтрыманага Фондам Памяць, адказнась і будучыня” у межах праграмы “Месца сустрэчы: дыялог”, якая каардынуецца Міжнародным грамадскім аб’яднаннем “Узаемапаразуменне”. Гэтая публікацыя не адлюстроўвае меркаванні Фонда EVZ. Адказнасць за змест публікацыі нясуць яе аўтары.

Болей фота па спасылцы.

Яшчэ запісы