Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

ZHyivaya-Bibliyate`ka

“Лёсы людзей”. Такую назву мела “Жывая бібліятэка”, арганізаваная 14 сакавіка “Універсітэтам Залатога Веку”.

На працягу двух гадзін “жывыя кнігі”, у якасці якіх выступалі шэсць гарадзенцаў сталага веку, дзяліліся з наведвальнікамі “бібліятэкі” сваімі ўспамінамі пра 30-50-я гады.

Сваімі ўспамінамі дзяліліся:

Вера Чарнышова, 86 год, настаўніца, большасць жыцця пражыла ў Гародні. Раскажа пра лёс дома, які стаяў на месцы помніка Э. Ажэшка, і лёсы яго жыхароў. Можа падзяліцца ўспамінамі пра жыццё ў Гародні ў 30-ыя-50-ыя гады.

Раіса Малыхіна, 81 год, педагог, працавала ў РАНА, апошнія гады – у школе ў Брузгах. У перадваенныя гады жыла ў Заходняй Украіне. Перад вайной бацька даслаў іх з сям’ёй пад Мінск. Прыехаўшы ў госці, засталіся ў Беларусі назаўжды.

Ларыса Кіркевіч, 63 гады, слухачка УЗВ, педагог-гісторык, карэнная гарадзенка. Раскажа пра Вайну ў лёсе сваёй сям’і.

Іван Буднік, 77 год, педагог, гісторык, краязнаўца, паэт. Працаваў інспектарам гродзенскага РАНА. Распавядзе пра жыццё ў вёсцы ў Заходняй Беларусі.

 Кастусь Жынь, родам з Глыбокага. Інжынер – электрык, будаўнік Гарадзенскай энэргасістэмы. Раскажа аб жыцці і лёсе свайго роду ў перыяд паміж 1-й і 2-й Сусветнай вайнамі і ў пасляваенны перыяд.

 Любоў Зорына, 66 год, мастацтвазнаўца. Распавядзе пра лёс сям’і савецкіх немцаў у 40-50-ыя гады.

Глядзіце два кароткія відэасюжэты з мерапрыемства.

Іншыя матэрыялы, сабраныя ў час працы “Жывой бібліятэкі” таксама будуць паступова з’яўляцца на нашым сайце.

Яшчэ запісы