Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Госцяй другой агульнай лекцыі УЗВ у дзясятым навучальным годзе стала Вольга Шатыка – лекарка з Мінска, якая жыве пад дэвізам “Даўгалецце без нямогласці”, мае паспяховы акаўнт у Instagram (1 500 падпісчыкаў), а таксама працуе мадэллю 60+.

Вольга Шатыка, фотаздымак са старонкі на Facebook

Першая і галоўная парада Вольгі слухачам УЗВ – знайсці сваё ікігаі – японскае паняцце, якое азначае адчуванне ўласнага прызначэння ў жыцці, дзеля чаго чалавеку хочацца ўставаць на раніцы. Для яе менавіта Instagram і стаў ікігаі.

На думку спадарыні Вольгі Instagram вучыць пазітыўнаму стаўленню да жыцця, бо каб зрабіць здымак, людзі шукаюць прыгажосць. Яны кожны дзень пачынаюць заўважаць прыгажосць вакол сябе, і да іх  прыходзіць звычка радавацца жыццю.

Камфортнае жыццё немагчыма без здароўя, якое, па-першае, залежыць ад харчавання. Шмат цікавай і карыснай інфармацыі было дадзена адносна таго, з якой увагай і адказнасцю трэба ставіцца да штодзённай ежы. Спадарыня Вольга падзялілася сваім досведам, як у няпростых умовах сённяшняга жыцця можна смачна і правільна харчавацца.

Спадарыня Вольга звярнула ўвагу, як важна і карысна піць менавіта цёпла-гарачую ваду. Яна прапанавала слухачам эксперымент: піць ваду на працягу двух тыдняў. Нават за гэты невялікі перыяд можна пабачыць, як пачне зменьвацца стан скуры, потым рухомасць суставаў і далей праца ўсяго арганізма.

Напрыканцы лекцыі была звернута ўвага на неабходнасць займацца любым відам гімнастыкі, хадзіць пешшу ці плаваць у басейне. Бо гэта дае магчымасць быць бадзёрым і незалежным ад іншых людзей нават у сталым узросце.

Пасля завяршэння свайго выступу Вольга Шатыка адказала на пытанні слухачоў. Госця прапанавала падпісвацца на яе старонку ў Instagram, дзе яна дзеліцца за сваімі падпісчыкамі навінамі пра здаровы лад жыцця.

З дазволу спадарыні Вольгі друкуем яе імя ў Instagram: olgashatyko.

Больш фота па спасылцы.

Яшчэ запісы