Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

8 лютага на чарговай агульнай лекцыі адбылася прэм’ера новай тэатральнай пастаноўкі .

Удзельніцы заняткаў “Майстэрства акцёра. Эксперымент на сцэнічнай пляцоўцы” прэзентавалі стаматалагічную трагікамедыю “Зубны час” паводле апавяданняў Антона Чэхава.

Пастаноўка сабрала поўную залю слухачоў, якія доўга не адпускалі акторак і рэжысёра пасля прадстаўлення.

Глядачы былі заінтрыгаваны  яркімі вобразамі, якія стварылі акторкі на сцэне,  і цікавай гісторыяй, якая склалася з апавяданняў Чэхава.

Акторкі разам з рэжысёрам рыхтавалі спектакль, пачынаючы з першага семестру.

Акторкі спектаклю (злева направа):
Вольга Енжыеўская,
Святлана Кочэтава,
Таццяна Владыкіна,
Лілія Грыгарук,
Святлана Елісеева,
Вольга Яроцкая,
і Васілій Калач, рэжысёр спекталю.

Дзякуем удзельніцам і кіраўніку тэатральнай студыі за шыкоўнае прадстаўленне, шчырыя эмоцыі і добры настрой, якія яны падарылі ўсім глядачам спектаклю.

Усе фотаздымкі з прэм’еры можна знайсці ў альбоме.

Яшчэ запісы