Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

На працягу тыдня з 23 сакавіка ў гасцях у нас знаходзяцца стажоры з Кобрына, Століна і Жалудка.

З кожным годам праграма стажыровак УЗВ становіцца больш папулярнай. Сёлета на адно месца ў праграме мы мелі пяць кандыдатаў з Беларусі, Расіі і Кыргызстану. Ва “Універсітэт Залатога Веку” прыехалі пяць стажораў: прадстаўнік Столінскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання, настаўніца з Жалудоцкай сярэдняй школы і тры прадстаўніцы Кобрынскага Клубу дзелавых жанчын “Бона”.

На працягу тыдня стажоры змогуць пазнаёміцца з нашым досведам павышэння якасці жыцця сталых людзей праз іх актывізацыю. У праграме стажыроўкі – знаёмства з арганізацыяй працы першага беларускага “Універсітэту Залатога Веку”, з яго слухачамі, арганізатарамі, наведванне заняткаў секцый УЗВ, рэдакцыі сайта нашай праграмы.

Сваімі чаканнямі ад стажыроўкі падзяліліся нашы госці:

“Я хачу на практыцы убачыць працу універсітэта для сталых людзей, каб потым выкарыстоўваць атрыманый досвед у сваёй працы ў родным регіёне.” (Мікалай, Столін)

“Ёсць неабходнасць пазнаёміцца з сістэмай працы УЗВ, асноўнымі накірункамі дзейнасці, дакументацыяй, метадамі арганізацыі працы і сістэмай кіравання. А таксама для мяне важна знайсці новыя кантакты і абмяняцца досведам працы.” (Галіна, Жалудок)

“У меня ёсць жаданне пазнаёміцца з працай Узв і зразумець, як лепш арганізаваць падобны універсітэт у Кобрыне. Хачу больш падрабязна даведацца пра арганізацыйныя моманты.” (Вера, Кобрын)

“Жадаю пазнаёміцца бліжэй з працай УЗВ, з працай секцый, з валанцёрскімі групамі. Жадаю зарадзіцца энергіяй ад гэтых чулых і добрых люзей, каб і ў Кобрыне дапамагчы сталым людзям з’яднацца і жыць поўным жыццём.” (Раіса, Кобрын)

“Стажыроўку лічу вельмі карыснай для стварэння падобнага універсітэта ў Кобрыне.” (Аляксандра, Кобрын)

нашы стажоры  узв 6(на здымку – стажоркі з Кобрына)

Праграма стажыровак УЗВ была заснавана ў 2012 г. Яе першымі ўдзельнікамі сталі стажоры з Мінска, Брэста і Смаргоні.

Яшчэ запісы