Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Адкрыць для сябе з нечаканых адзін з самых цікавых беларускіх гарадоў змаглі ўдзельнікі онлайн-лекцыі, якую 22 красавіка правёў краязнаўца, дыпламаваны экскурсавод, адзін з заснавальнікаў бабруйскай Акадэміі 50+, былы старшыня Бабруйскай габрэйскай абшчыны Алег Красны.

Бабруйск – сёмы па колькасці насельніцтва і плошчы горад Беларусі. Упершыню ён ўзгадваецца ў летапісе ў 1387 годзе.

Алег распавёў пра тое, калі ў горадзе з’явілася габрэйская супольнасць, якая перад вайной складала каля 60% насельніцтва, чым яна займалася і чаму цяпер ад якія засталіся 2-2,5% (альбо 3% з улікам тых, хто не яшчэ не ведае, што ён габрэй – жартуе Алег).

Спікер лекцыі – Алег Красны

Сваю лекцыю ён распачаў з аповеду пра герб горада. На дзіва для многіх, на ім адлюстраваны зусім не бабёр:)

– Герб Бабруйска ўяўляе сабой малюнак на срэбным полі вертыкальнай карабельнай мачты з двума складзенымі накрыж дрэвамі натуральнага колеру. Гэта звязана з тым, што вакол горада расло шмат якаснага лесу, які выкарыстоўваўся ў тым ліку для будаўніцтва караблёў.

Герб горада Бабруйска

Алег распавёў таксама пра шматлікія габрэйскія сінагогі, якія стаялі ў кожным квартале горада.

– Усё габрэйскае жыццё пачынаецца з сінагогі”, – кажа спадар Алег і паказвае, як выглядала адна з сінагогаў у 19 стагоддзі і як гэты будынак выглядае зараз.

Падчас сваёй віртуальный экскурсіі Алег Красны таксама пазнаёміў слухачоў з самым старым будынкам у Бабруску – касцёлам Езуітаў, пабудаваным у 18 стагоддзі.

Паказаў спікер і як выглядае сёння рынкавая плошча Бабруйска.

Разынкай лекцыі стаў аповед пра знакамітага “Бабра Самуілавіча”: паводле мясцовага падання, калі яму патрэш нос – знойдзеш сваю другую палову, пярсцёнак – грошай прыбавіцца, ланцужок – жыццё стане лепшым.

“Толькі вось не прыдумалі, што будзе, калі патрэш хвост – смяецца Алег

Апроч гістарычных будынкаў Алег паказаў і цікавыя сучасныя аб’екты. Напрыклад – вось такі цікавы дом, які мае мянушку “Шпакоўня”, а раней называўся “Тэль-Авіў”, бо ў ім жыло шмат габрэяў, большасць з якіх ужо з’ехала ў Ізраіль.

Славуты бабруйскі “Скворечник”

Пасля лекцыя Алег адказваў на пытанні і прымаў цёплыя словы падзякі ад адданай аўдыторыі.

Людміла Стасевіч (студэнтка УЗВ):

Людміла Стасевіч

Ад лекцыі я атрымала вялікае задавальненне! 

Спадар Алег Красны, як выдатны прадстаўнік свайго гораду, з любоўю апавядаў пра Бабруйск – горад з адметнай гісторыяй. 

Ён надае асаблівы каларыт нашай беларускай гісторыі, бо здаўна з’яўляўся і з’яўляецца цэнтрам габрэйскай ідэнтычнасці і выбітнай культуры.

Спадар Алег вельмі цікава пазнаёміў нас з габрэйскай абшчынай горада, пры гэтым ён удала дапаўняў свой аповед змястоўнымі фотаздымкамі і гэта зрабіла яго лекцыю асабліва жывой і запамінальнай. 

Мы пазнаёміліся з помнікамі гарадской архітэктуры, праз якія яскрава праходзіць гісторыя бабруйскіх гарадоў. 

Таксама мы даведаліся пра выдатных выхадцаў з Бабруйшчыны, якія зрабілі свой унёсак не толькі ў нацыянальную, але і беларускую культуру ў цэлым.

Я ўдзячна спадару Алегу Краснаму і хацела б у далейшым пачуць і іншыя цікавыя гісторыі з жыцця габрэйскага народу ў Беларусі, бо адчуваецца, што Алег вялікі знаўца гэтай тэмы.

Ала Петрушкевіч (выкладчыца УЗВ):

Бабруйск – далёкі для мяне, нават трохі загадкавы горад. Так здарылася, што фактычна ніколі не была там. Аднойчы толькі, праездам. А вось два гады таму, дзякуючы нашай колішняй студэнтцы з Польшчы Беаце Барась, пабывала там.

Проста ездзілі на ўсход Беларусі, каб паглядзець нашы гарады. І Бабруйск прамінуць не маглі, але і затрымацца там доўга таксама не мелі магчымасці. У нас было ўсяго пару гадзінаў, і падавалася, што мы нешта ўбачылі, глянуўшы на драўляную архітэктуру, на вакзал…

А сёння, калі паслухала лекцыю, якую прачытаў Алег Красны, зразумела, што я не была ў Бабруйску. Зразумела, што гэтага горада не ведала, таму што тое, што нам расказалі – гэта зусім іншы горад. Спадар Алег расказваў пра яго як пра свой дом, як пра роднае і дарагое места. Ён увесь час апавядаў неяк з агаворкамі: “Ну што я гарадзенцам буду казаць пра замкі, пра пажарную вежу? А ў нас вось такое…” Але нават ў гэтых агаворках мы адчулі ягоны гонар за сваё, адметнае, непаўторнае. Яўрэйскі Бабруйск нешта неверагодна-прыцягальнае, цікавае, ён стаў нам бліжэй. А якія людзі там жылі!

Як жа я мару трапіць туды, але не так, як у мінулы раз, а маючы сапраўднага гіда, які з любоўю паказаў бы нам Бабруйск.

Шчыра дзякую за гэтую вандроўку ў прасторы і часе па адным з самых адметных гарадоў Беларусі.

Поўны запіс лекцыі можна паглядзець:

Чыайце таксама пра іншыя адкрытыя онлайн-лекцыі, арганізаваныя “Універсітэтам Залатога Веку”:

Шукайце свае карані! Дзесяць карысных спасылак ад Вітаўта Рудніка

Таццяна Смольнік: “Калі клапоцішся пра сябе – значыць клапоцішся аб усім чалавецтве”

Глеб Лабадзенка зрабіў для студэнтаў УЗВ віртуальнае падарожжа па замках Беларусі

Таццяна Леўчык: Самы вялікі сакрэт – мы прыйшлі сюды радавацца жыццю!

Трывожцеся з 9 да 10: Алена Яшчанка падзялілася са студэнтамі УЗВ парадамі па зніжэнні трывожнасці

Яшчэ запісы