Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Клуб інтэлектуальных гульняў “Нет Лет” праводзіць шосты гарадскі турнір па інтэлектуальных гульнях сярод людзей узросту сеньёраў.

У турніры бяруць удзел 4 каманды Універсітэту Залатога Веку:
– “Залаты запас” – капітан Вера Кузовіна,
– “Самародкі” – капітан Лілія Вільчэўская,
– “Эўрыка” – капітан Міраслаў Паўлавіч,
– “НЛА” – капітан Аліна Сташэўская.

Да ўдзелу ў турніры таксама запрошаны каманды сеньёраў Азот, Гроднахімвалакно, ГІАП, UTB Саюза палякаў на Беларусі, Савета ветэранаў Ленінскага раёна.

Турнір адбудзецца 26 лістапада а 13 гадзіне па адрасе вул. Будзённага, 48а, аўд. 100.

Запрашаем усіх студэнтаў УЗВ наведаць турнір і падтрымаць гульцоў, ацаніць свае сілы і правесці цікава час.

Яшчэ запісы