Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Першая сустрэча аргкамітэту Форума актыўнага даўгалецця пройдзе 20 мая ў Мінску.

У склад аргкамітэту ўвойдуць прадстаўнікі кааліцыі “За годнае даўгалецце”, Навукова-даследчага інстытуту пры Міністэрстве працы. Запрашэнні ўзяць удзел у працы аргкамітэту будуць накіраваныя таксама прадстаўнікам некаторых міжнародных арганізацый.

Форум актыўнага даўгалецця папярэдне запланаваны на 1-2 кастрычніка 2019 г. Яго галоўнай тэмай стане абмеркаванне міжсектарнага і міжведамаснага супрацоўніцтва па рэалізацыі Нацыянальнай стратэгіі актыўнага даўгалецця і стварэнні ўмоваў для годнага старэння ў нашай краіне.

 

Яшчэ запісы