Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Удзельнікі сустрэчы падсумавалі вынікі юбілейнага, дзясятага акадэмічнага году “Універсітэту Залатога Веку”, а таксама планы на будучыню.

Сустрэча праходзіла на сядзібе студэнтаў УЗВ Генрыха Сігеля і Тамары Эльяшэвіч, у маляўнічым месцы, дзе Нёман сустракаецца з Аўгустоўскім каналам.

Гаспадары сядзібы Генрых і Тамара

На паседжанні былі абмеркаваны вынікі нядаўняй выпускной сустрэчы, а таксама іншых важных мерапрыемстваў, якія адбываліся ў межах юбілейнага навучальнага года.

Як адзначыла старшыня Рады Ларыса Кіркевіч, сябры самакіравання УЗВ бралі сёлета актыўны ўдзел не толькі ў арганізацыі дабрачынных і інтэграцыйных мерапрыемстваў, але і ў мностве іншых справаў, звязаных з дзейнасцю УЗВ.

Старшыря Рады Ларыса Кіркевіч

Да прыкладу, сябры Рады УЗВ бралі актыўны ўдзел у стварэнні кааліцыі “За годнае даўгалецце”, у арганізацыі сумесных мерапрыемстваў з партнёрамі з Польшчы і Літвы.

У час сустрэчы прагучала таксама шмат ідэй, звязаных з удасканаленнем навучальнага працэсу (у прыватнасці, гучала прапанова пра змяншэнне колькасці курсаў, а таксама скарачэнні тэрміну працы некаторых курсаў і клубаў да аднаго семестра).

Плануем працу УЗВ

Былі ўзгодненыя таксама асноўныя даты, звязаныя з арганізацыяй наступнага акадэмічнага года.

Набор студэнтаў пачнецца 2 верасня.

Новы навучальны год пачнецца 10 кастрычніка і скончыцца 25 красавіка наступнага года.

Падсумаваўчая сустрэча Рада УЗВ-10 прайшла паспяхова

Старшыня Рады УЗВ Ларыса Кіркевіч падводзіць вынікі навучальнага года.

Праца “Універсітэту Залатога Веку” адбываецца ў межах праекта “Паляпшэнне якасці жыцця людзей ваеннага пакалення праз актывізацыю і ўзаемадапамогу”, падтрыманага Фондам Памяць, адказнась і будучыня” у межах праграмы “Месца сустрэчы: дыялог”, якая каардынуецца Міжнародным грамадскім аб’яднаннем “Узаемапаразуменне”. Гэтая публікацыя не адлюстроўвае меркаванні Фонда EVZ. Адказнасць за змест публікацыі нясуць яе аўтары.

 

Яшчэ запісы