Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Новы семестр працы УЗВ распачаўся з сустрэчы з журналістам Hrodna.life Русланам Кулевічам – аўтарам ужо двух кніг з успамінамі сталых гарадзенцаў.

Руслан распавёў пра герояў яго першай кнігі “Горад адзін. Успаміны розныя: Гродна 1930-40-х вачыма жыхароў” і як ён яе ствараў.

Падзяліўся са студэнтамі УЗВ, якім чынам у яго атрымоўваецца знаходзіць матэрыялы для сваіх прац, і чаму гэта важна і цікава не толькі для яго, а таксама для многіх людзей.

У кожнага прысутнага на лекцыі была магчымасць паглядзець “знаходкі” журналіста і пацікавіцца яго працай.

Цяпер Руслан падрыхтаваў другую кнігу “Гісторыі з Гродзенскіх вуліц”, якую пакінуў на памяць студэнтам УЗВ.

Аўтограф ад аўтара для студэнтаў УЗВ

Цікавасць да лекцыя, якую апавядаў Руслан – сабрала поўную залу людзей.

Другую кнігу Руслан Кулевіч будзе прэзентаваць 16 студзеня ў Цэнтры Гарадскога Жыцця па адрасе вул. Кірава, 3.

Мерапрыемства адбылося ў межах праекта “Паляпшэнне якасці жыцця людзей ваеннага пакалення праз актывізацыю і ўзаемадапамогу”, падтрыманага Фондам Памяць, адказнась і будучыня” у межах праграмы “Месца сустрэчы: дыялог”, якая каардынуецца Міжнародным грамадскім аб’яднаннем “Узаемапаразуменне”. Гэтая публікацыя не адлюстроўвае меркаванні Фонда EVZ. Адказнасць за змест публікацыі нясуць яе аўтары.

Больш фота з агульнай лекцыі глядзіце па спасылцы.

 

Яшчэ запісы