Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Cлухачы УЗВ разам з выкладчыкам курса “У часе і прасторы” Віктарам Кірэевым  наведалі 25 ліпеня знакамітыя месцы Шчучынскага раёна.

Вандроўка пачалася з наведвання касцёла Святой Тэрэзы, калегіума піяраў і палаца Друцкіх-Любецкіх у Шчучыне.

Каманда вандроўнікаў УЗВ

Далей па маршруце была Ражанка, дзе слухачы УЗВ наведалі касцёл Святога Пятра і Паўла.

Сучасны выгляд касцёла Святога Пятра і Паўла ў Ражанцы

У Жалудку падарожнікі пабачылі касцёл Узнясення Дзевы Марыі. У ім знаходзіцца крыпта з прахам Антонія Тызенгаўза.

Слухачы УЗВ у касцёле Узнясення Дзевы Марыі ў Жалудку

Яшчэ звонку паглядзелі на сядзібу Чацвярцінскіх, якая знаходзіцца ў занядбаным стане.

У старых Васілішках турысты УЗВ заехалі ў фантастычны касцёл Святога Пятра і Паўла.

Касцёл Святога Пятра і Паўла ў Старых Васілішках

 

Слухачы УЗВ ля касцёла у Старых Васілішках

Наступным пунктам праграмы падарожжа стала экскурсія ў музей-клуб, дзе нарадзіўся і жыў вядомы беларуска-польскі спявак і кампазітар Чэслаў Неман.

Яшчэ ў Васілішках пазнаёміліся з касцёлам Святога Яна Хрысціцеля.

Касцёл Святога Яна Хрысціцеля ў Васлішках

У Галавічполле наведалі сядзібу Іваноўскіх “Лябёдка Іваноўская”.

Выгляд сядзібы

Адбыліся цікавыя сустрэчы-гутаркі з ксяндзамі касцёлаў у Жалудку і Васілішках Янам і Станіславам.

Размова слухачоў УЗВ у касцёле з ксяндзом Станіславам у Васілішках

Акрамя гэтага, слухачы УЗВ пабывалі на адным з пунктаў дугі Струвэ, якая лічыцца помнікам сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.

Слухачы УЗВ у адным з пунктаў дугі Струвэ

Фота студэнтаў УЗВ

Яшчэ запісы