Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Склад самакіравання УЗВ папоўніўся 24 лістапада чатырмя новымі асобамі.

Давыбары ў склад Рады былі арганізаваныя ў сувязі з тым, што некалькі з абраных год таму сябраў самакіравання па розных прычынах не маглі працягваць актыўную працу.

Працэдура вылучэння кандыдатаў праходзіла вельмі бурна: з аднаго боку гучалі меркаванні, што трэба выбіраць людзей, якія ўжо зарэкамендавалі сябе актыўнай працай на карысць УЗВ, добра арыентуюцца ў тым, што адбываецца ў межах праграмы.

59

Іншыя казалі, што трэба даваць шанс і тым, хто толькі сёлета стаў студэнтам УЗВ, але мае багата энэргіі і матывацыі.

51

У выніку былі вылучаныя кандыдатуры шасці чалавек, два з якіх ўзялі самаадвод.

56

Іншыя ж чатыры кандыдаты – Наталля Ляснова, Тамара і Міраслаў Паўловічы і Ала Зайко былі аднагалосна абраныя ў склад Рады, паўнамоцтвы якой будуць доўжыцца да лістапада 2017 г.

Яшчэ запісы