Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Акадэмія распачне сваю працу 21 чэрвеня непадалёк ад Слоніма і збярэ каля 30 актывістаў розных адукацыйных і культурніцкіх пляцовак для сталых людзей.

Акрамя развіцця ўласных лідэрскіх кампетэнцый (камунікацыі, прыняцця рашэння, працы ў камандзе, праектавання), удзельнікі Акадэміі будуць дзяліцца ўласным досведам і ўменнямі.

Асобны блок праграмы Акадэміі складуць майстар-класы і прэзентацыі, падрыхтаваныя ўдзельнікамі.

Так, Святлана Красная з Бабруйска правядзе сустрэчу на тэму “Страхі, якія мы выбіраем”. Пра эмацыйны інтэлект распавядзе Ірына Богдан з Мінска, а студэнтка УЗВ Тамара Герасіменка навучыць разбіраць і захоўваць хатнія рэчы паводле методыкі КанМары.

Старшыня Рады УЗВ Ларыса Кіркевіч зробіць прэзентацыю працы самакіравання нашага ўніверсітэту, а таксама распавядзе пра Школу добрых справаў.

Пра дзейнасць Мінскага ўніверсітэту Трэцяга веку будзе распавядаць Валянціна Уловіч. Вынікі працы краязнаўчай секцыі Кобрынскага Універсітэту Залатога Веку прадставіць Ірына Сіманава.

Свае майстар-класы і прэзентацыі правядуць таксама яшчэ некалькі ўдзельнікаў Акадэміі.

Акадэмія лідэраў залатога веку

Арганізатарам Акадэміі, якая будзе працаваць 21-23 чэрвеня, з’яўляецца кааліцыя “За годнае даўгалецце”, якая аб’ядноўвае 8 беларускіх некамерцыйных арганізацый, тры універсітэты трэцяга веку, незалежных экспертаў.

Сярод заснавальнікаў кааліцыі – гарадзенскія грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар” і ўстанова “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый“.

Мэтай кааліцыі з’яўляецца стварэнне грамадства, у якім ёсць месца для сталых людзей.

Яшчэ запісы