Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Нягледзячы на значную ролю аховы здароўя і сацыяльнай падтрымкі ў забеспячэнні якаснага жыцця сталых  людзей, вызначальныя фактары здаровага старэння могуць ляжаць у іншай плоскасці, якая не мае сувязі з сістэмай аховы здароўя.

Вядома, што адчуванне бяспекі жыцця і назіранне актыўных і шчаслівых сталых людзей на вуліцы непасрэдна ўплывае на стан здароўя і дабрабыту іншых сталых людзей. Дадатковым дэтэрмінуючым  фактарам з’яўляецца актыўнасць сталых людзей, або “інклюзія” у жыццё супольнасці.

Старэнне насельніцтва з’яўляецца глабальнай з’явай, якую можна ахарактарызаваць як непазбежнасць і прадказальнасць. Гэты дэмаграфічны працэс прыводзіць да змены грамадства, стварае сацыяльна -эканамічныя цяжкасці і адкрывае новыя магчымасці. У многіх сталых  людей узнікаюць праблемы са здароўем, што адбіваецца на іх здольнасці заставацца незалежнымі.

Мы часта сустракаемся з негатыўным прадстаўленнем пра сталых, як пра людзей, адарваных ад рэальнага жыцця, як пра асноўны цяжар выдаткаў сістэмы аховы здароўя, а таксама сістэмы сацыяльнага і пенсійнага страхавання. Змена ўяўленняў пра сталых людзей дасць магчымасць лепш выкарыстоўваць іх назапашаны досвед і веды.

Стэрэятыпы, якія склаліся ў сучасным грамадстве, змяняюцца з цягам часу, калі маладое пакаленне бачыць, што сталыя людзі адаптуюцца і пачынаюць жыць па сучасных нормах. Ужо цяпер шмат пенсіянераў і сталых уносяць значны ўнёсак  у прадпрымальніцтва , культуру і мастацтва, у грамадскую дзейнасць. Падобная практыка знойдзе большае распаўсюджванне па меры старэння насельніцтва. Актыўныя меры па змяненні стэрэатыпаў здольныя прынесці карысць сталым  людзям тут і цяпер, а таксама дадуць магчымасць знізіць выдаткі, звязаныя з забеспячэннем старэючага насельніцтва.

Дэмаграфічны выклік

Паказчыкамі стану здароўя насельніцтва краіны з’яўляюцца паказчыкі смяротнасці і чаканай працягласці жыцця пры нараджэнні. У апошнія гады ў Расіі адзначаецца станоўчая дынаміка гэтых паказчыкаў : каэфіцыент смяротнасці за перыяд 2005-2011 г. знізіўся з 16,1 да 13,5 на 1000 чалавек насельніцтва, а чаканая працягласць жыцця пры нараджэнні павялічылася з 65,3 да 69,8 гадоў. Гэта звязана са скарачэннем спажывання алкаголю на душу насельніцтва (з 9,7 літраў у 2007 г. да 8,9 літраў у 2010 г.), з павышэннем даступнасці медыцынскай дапамогі, у тым ліку высокатэхналагічнай. Узровень смяротнасці ў Расіі па-ранейшаму вышэй ўзроўню ў краінах Еўразвязу (прыкладна ў 1,4 разы). Варта адзначыць асабліва высокія значэнні смяротнасці сярод працаздольнага насельніцтва.

Насельніцтва Расіі старэе і скарачаецца. Акрамя таго, працэс дэпапуляцыі (скарачэння насельніцтва) у хуткім часе паскорыцца, калі ў дзетародны ўзрост ўвойдзе нешматлікае пакаленне 90-ых гадоў, а вялікая колькасць народжаных у 50-ыя гады пачне старэць. Гэты працэс у некалькі разоў хутчэй будзе адбывацца ў Еўрапейскай частцы краіны, дзе пражывае больш  “старога ” насельніцтва .

Стан здароўя

Асноўнай праблемай для здароўя сталых людей з’яўляюцца неінфекцыйныя захворванні. Узровень уздзеяння гэтых парушэнняў здароўя на сталых людей ў краінах з нізкім і сярэднім узроўнем даходу ў 2-3 разы вышэй, чым у краінах з высокім узроўнем развіцця. Нават у самых бедных краінах вялікі  цяжар для сталых – захворванні сэрца, інсульты, парушэнні зроку, страта слыху і дэменцыя. Сталыя людзі часта пакутуюць ад некалькіх праблем са здароўем адначасова. Паводле ацэнкі экспертаў СААЗ , эканамічныя страты ад смяротнасці з прычыны захворванняў сардэчна -сасудзістай сістэмы (у тым ліку інсульту ) і цукровага дыябету дасягнулі ў Расіі 1 % ВУП у 2005 г. У іншых краінах групы БРІК страты склалі менш за 0,35 % ВУП, а ў развітых краінах – Вялікабрытаніі і Канадзе – менш за 0,1 % ВУП.

Толькі ад 4% да 14% сталых людей атрымліваюць эфектыўнае лячэнне артэрыяльнай гіпертаніі , якая з’яўляецца адным з асноўных мадыфікавальных фактараў рызыкі захворванняў сэрца і сасудаў.

Замест таго, каб забяспечваць сістэму прафілактыкі сярод маладога насельніцтва, сістэмам аховы здароўя давядзецца пераарыентавацца на забеспячэнне высакаякаснага дагляду ў амбулаторных і хатніх умовах для сталых, якія часта пакутуюць ад некалькіх хранічных хваробаў і формаў інваліднасці.

Забеспячэнне здаровага і актыўнага старэння магчыма

Прафілактыка неінфекцыйных захворванняў. Існуе пастаянная неабходнасць рэалізацыі праграм па прасоўванні і падтрымцы здаровага ладу жыцця: павышэнне фізічнай актыўнасці, здаровага харчавання (безсалявая дыета, дыета з паніжаным утрыманнем насычаных тлушчаў), зніжэнне спажывання алкаголю і тытуню. Падобныя меры здольныя знізіць рызыку развіцця хранічных захворванняў у сталым узросце.

Ранняя дыягностыка, высокая якасць медыцынскай дапамогі, доступ да паліятыўнай медыцыны. Сістэме аказання медыцынскый дапамогі ў нашай краіне ўласцівыя структурныя недахопы, якія выклікаюць перасцярогі: пераважанне стацыянарнай дапамогі над слабаразвітай першаснай і медыка – сацыяльнай, нескаардынаваная дзейнасць медыцынскіх установаў і дактароў на розных этапах аказання медыцынскай  дапамогі. Усё гэта прыводзіць да вялікай колькасці “прапушчаных ” выпадкаў захворванняў , якія з-за дрэннай арганізацыі сістэмы аховы здароўя не змаглі быць выяўленыя своечасова . Пры гэтым Расія нясе вялікую долю выдаткаў на стацыянарную дапамогу ў агульным аб’ёме расходаў на ахову здароўя, якія ў 2 разы перавышае долю выдаткаў на амбулаторную дапамогу, у той час як у краінах Заходняй Еўропы гэтыя выдаткі роўныя або павялічаны на карысць амбулаторнай дапамогі.

Больш за 30 % шпіталізацый магчыма перанесці на амбулаторнае звяно сістэмы аховы здароўя без шкоды для здароўя хворага.

Акрамя таго, нам неабходна клапаціцца пра здароўе сталых людзей, якія ўжо маюць хранічныя захворванні, шляхам забеспячэння гарантый лекавай дапамогі і доступу да паслуг паліятыўнай медыцыны і якаснага абязбольвання (у выпадку з тэрмінальнымі анкалагічнымі пацыентамі).

Стварэнне спрыяльнага сацыяльнага асяроддзя з забеспячэннем ўключэння сталых людзей у жыццё грамадства. Сацыяльныя фактары ўплываюць на здароўе людзей на ўсіх этапах жыццёвага цыклу. Дастатковая сацыяльная падтрымка, праграмы сацыяльнага і пенсійнага страхавання гарантуюць актыўны ўдзел сталых людзей у жыцці сваіх сем’яў, сваім уласным жыцці і жыцці соцыўму.

Барацьба з негатыўнымі стэрэятыпамі ў дачыненні да сталых  людзей. У сучасных умовах, калі працягласць жыцця ў свеце ў цэлым павялічылася на 10-20 гадоў, адкрыліся новыя магчымасці для рэалізацыі назапашанага патэнцыялу ў больш сталым узросце – у тым узросце, да якога раней у свеце не дажывалі. Гэта патрабуе змены стаўлення да людзей ва ўзросце – пераход ад ізаляцыі і ідэі “старасць як цяжар” да інтэграцыі і інклюзіі пажылых людзей і прыносіць сацыяльна -эканамічную карысць  дзяржаве.

Олег КучерявенкоАлег Кучаравенка,

эксперт па ахове здароўя, магістрант Лонданской школы гігіены і трапічнай медыцыны Універсітэта Лондона

Крыніца: http://goo.gl/WcHfpI

Каментароў - 1

  1. Марыя у 20:26

    Вельмі цікавы матэрыял. Трэба змяніць адносіны да людзей сталага ўзросту і зразумець, што старасць-гэта не цяжар, а новыя магчымасці. Калі не можаце дапамагчы, тады проста не трэба перашкаджаць…

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *