Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Да ўдзелу ў Акадэміі запрашаюцца сталыя людзі – актывісты беларускіх універсітэтаў трэцяга веку і іншых пляцовак па актывізацыі сталых людзей.

Мэтай Акадэміі, якая будзе працаваць 21-23 чэрвеня непадалёк ад Слоніма, з’яўляецца развіццё кампетэнцый, неабходных для арганізацыі працы па адукацыі, сацыялізацыі, адстойванні правоў і інтарэсаў сталых людзей.

Удзельнікі будуць знаёміцца з міжнароднымі дакументамі і практыкамі, накіраванымі на забеспячэнне годнага даўгалецця, абмяркоўваць магчымасці супрацоўніцтва.

Асобная частка навучальнай праграмы будзе накіраваная на развіццё важных лідэрскіх кампетэнцый: прыняццё рашэнняў, майстэрства камунікацыі, кіраванне канфліктамі, праектаванне.

У праграме застанецца таксама месца для інтэграцыйных імпрэзаў.

Заявіцца да ўдзелу ў Акадэміі можна да 25 траўня, запоўніўшы заяўку.

Больш падрабязную інфармацыю пра мерапрыемства глядзіце ніжэй.

Акадэмія лідэраў залатога веку

Арганізатарам Акадэміі з’яўляецца кааліцыя “За годнае даўгалецце”, якая аб’ядноўвае 8 беларускіх некамерцыйных арганізацый, тры універсітэты трэцяга веку, незалежных экспертаў.

Сярод заснавальнікаў кааліцыі – гарадзенскія грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар” і ўстанова “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый“.

Мэтай кааліцыі з’яўляецца стварэнне грамадства, у якім ёсць месца для сталых людзей.

Яшчэ запісы