Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Клуб інтэлектуальных гульняў “НетЛет” запрашае студэнтаў УЗВ прыняць удзел у турніры УЗВ па спартыўнаму варыянту гульні «Што? Дзе? Калі?».

“Спартыўны варыянт гульні” – гэта калі адначасова ўдзельнічае некалькі каманд.

Для ўдзелу ў турніры неабходна:

– Сфарміраваць каманду са студэнтаў аднаго альбо некалькіх курсаў/клубаў, можна запрасіць у каманду ўдзельнікаў  Клуба “НетЛет”, склад каманды павінен быць 4-6 чалавек.

– Даць назву камандзе, выбраць капітана, пры жаданні прыдумаць дэвіз і форму (напрыклад, шалікі, гальштукі, банты, значкі і г.д).

– Падаць заяўку на ўдзел у турніры па тэлефоне +375 29 587 94 63, Ляснова Наталля.

Тэрмін правядзення турніру – канец студзеня 2020 года. Дакладная дата будзе прызначаная пасля фарміравання каманд.

Запрашаем усіх усіх студэнтаў паспрабаваць свае сілы ў гэтым выглядзе дзейнасці.

Абяцаем, што гэта будзе займальна, цікава, азартна, весела.
Ад імя Клуба інтэлектуальных гульняў Ляснова Наталля.

Яшчэ запісы