Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Навукова-даследчы інстытут працы і Міністэрства працы і сацыяльнай абароны сумесна з цэнтрам сістэмных бізнес-тэхналогій SATIO пры садзейнічанні праграмы падтрымкі Беларусі правялі аналітычнае даследаванне па тэме: “Патрэбы, інтарэсы і якасці жыцця насельніцтва Беларусі ва ўзросце 55 гадоў і старэй”.

“Адной з асноўных дэмаграфічных тэндэнцый XXI стагоддзя з’яўляецца старэнне насельніцтва, пад якім маецца на ўвазе павелічэнне ўдзельнай вагі людзей старэйшыя за 60 (65) гадоў у агульнай колькасці насельніцтва“, – гаворыцца ў дакуменце.

Паводле класіфікацыі Сусветнага банка, Беларусь з’яўляецца “інтэнсіўна старэюючай краінай”.

На пачатак 2019 г. доля сталых грамадзян ва ўзросце 65 гадоў і старэй у агульнай колькасці насельніцтва Беларусі складала 15,2% (у 2010 г. – 13,8 %), што сведчыць аб высокім узроўні старэння насельніцтва. Паводле дэмаграфічнага прагнозу, да 2030 года доля сталых грамадзян будзе складаць больш за пятую частку насельніцтва краіны (21 %). Гэта паказвае на ўстойлівы характар і інтэнсіфікацыю працэсаў старэння ў перспектыве.

Падрабязней з дакументам можна пазнаёміцца ніжэй.

Яшчэ запісы