
Першае месца па выніках народнага галасавання і перамога па версіі прафесійнага журы! Гарадзенскі “Універсітэт Залатога Веку” прызнаны лепшай адукацыйнай падзеяй года ў Беларусі!
Гэта стала вядома ўвечары 6 снежня ў час падвядзення вынікаў конкурсу, арганізаванага ў межах 5-га Фестывалю нефармальнай адукацыі, які праходзіў у Мінску.
У інтэрнэт-галасаванні “Універсітэт Залатога Веку” (№42) набраў 351 голас – гэта 33% ад агульнай колькасці прагаласаваўшых і на 100 галасоў больш за яшчэ адзін праект грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар” – Фестываль моладзевай журналістыкі “Твой стыль” (№44), які заняў другое месца.
Трэцяе месца заняў Мінскі гарадскі ўніверсітэт трэцяга ўзросту (№28), што сведчыць пра тое, што адукацыя сталых людзей набывае ўсё большае прызнанне ў Беларусі.

Прафесійнае журы конкурсу выбірала не аднаго, а 4-х пераможцаў з 47 намінантаў. Прыемна, што і тут у лік пераможцаў патрапіў наш УЗВ!
Нагадаем, што на папярэднім Фестывалі нефармальнай адукацыі, які праходзіў у 2012 г., “Універсітэт Залатога Веку” таксама атрымліваў узнагароды – блог УЗВ быў прызнаны лепшым беларускім сайтам у галіне нефармальнай адукацыі за 2010-2012 гг. Спецыяльную ўзнагароду атрымаў тады таксама цыкл відэаматэрыялаў, прысвечаных УЗВ.
Искренние поздравления руководству УЗВ с таким результатом!
Дзякуй вялікі, Вера!