Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Самай мабільнай секцыяй УЗВ з’яўляюцца “Падарожжы ў прасторы і часе”. Кожны тыдзень яе ўдзельнікі вандруюць па горадзе, спазнаючы самыя цікавыя яго мясціны.Сваімі ўражаннямі ад адной з нядаўніх вандровак дзеліцца Наталля Ляснова:

– Нашыя чарговыя заняткі адбыліся ў Вялікай Харальнай сінагозе ў Гродне, якая з’яўляецца адной з самых вялікіх і прыгожых у Еўропе.

слухачы УЗВ у гарадзенскай сінагозе

Старшыня Рады Іўдзейскай рэлігійнай абшчыны Гродна Барыс Квяткоўскі зрабіў для нас экскурс у глыбокую гісторыю габрэйскага народа, яго традыцыі і абрады, лёс сінагогі, у зборы сродкаў для аднаўлення якой пасля пажару бралі актыўны ўдзел і слухачы УЗВ.

Заняткі сецыі “Падарожжы ў прасторы і часе” пад кіраўніцтвам Віктара Кірэева заўсёды выклікаюць вялізны інтарэс найперш з-за таго, што адбываюцца не толькі ў аўдыторыі, але і ў гістарычных, памятных месцах нашага горада.

Гісторыя Гродна вельмі багатая, унікальная спалучэннем сведчанняў розных эпох, культур, сумесным пражываннем людзей розных веравызнанняў.

Раней мы наведалі парваслаўныя святыні: Каложскую царкву, Кафедральны сабор Пакровы Святой Багародзіцы, каталіцкія касцёлы: сабор Св. Францыска Ксаверыя (Фарны касцёл), Брыгіцкія касцёл і кляштар.

Каложа

У хуткім часе нас чакае знаёмства з гісторыяй лютэранскай кірхі ў Гродне.

Фота Наталлі Лясновай

Яшчэ запісы

Каментароў - 1

  1. Присоединяюсь к мнению и хочу добавить, что наши экскурсии по городу очень интересны и познавательны. Лично я для себя “открыла” Гродно. Теперь и своим гостям знаю, что показать. Виктор Киреев выдает столько информации, что удивляешься. как она умещается у него в голове. Все очень благодарны ему за такое отношениее. От занятий получаешь удовольствие.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *