Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Такую назву мае першая ў 2015 г. агульная лекцыя, з якой пачнецца другі семестр заняткаў ва “Універсітэце Залатога Веку”.

Лекары пераканаўча даказалі, што зашлакованасць арганізма з’яўляецца прычынай вялікай колькасці розных захворванняў.

Гэтаму спрыяюць і лад жыцця сучаснага чалавека, і, асабліва, характар харчавання. Рэгулярна прыбіраючы кватэру, мы чамусьці забываем перыядычна чысціць свой шматпакутны арганізм.

Між тым, з зашлакованасцю арганізма можна паспяхова змагацца ў хатніх умовах, не карыстаючыся складанымі медыцынскімі апаратамі.

Пра тое, як гэта рабіць, распавядзе вядомы спецыяліст па здаровым харчаванні, аўтар 5 апублікаваных кніг, 50 навуковых прац і звыш 500 публікацый у СМІ, выкладчык Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта Уладзімір Трэцякевіч (на здымках).

Уладзімір Трэцякевіч

Гэта будзе ўжо другая яго лекцыя для слухачоў УЗВ.

Сустрэча з доктарам Трэцякевічам пачнецца 15 студзеня а 17-й гадзіне ў актавай зале Беларускага інстытута права (вул Маставая, 39, 3-ці паверх).

Яшчэ запісы