Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

На апошні ў студзені занятак секцыі “ЭкаЛад” завітала арнітолаг Таццяна Смыкоўская. Студэнткі не толькі даведаліся, якія птушкі застаюцца зімаваць у горадзе, і чым іх нельга карміць, але і змайстравалі кармушкі.

экалад

Для вырабу кармушак падышлі падручныя рэчы: пластыкавыя бутэлькі, пакункі ад прадуктаў харчавання і інш.

экалад

Тры з іх адразу ж былі папоўненыя карыснай ежай і размешчаны на тэрыторыі будынку, у якім ідуць заняткі “Універсітэту Залатога Веку”.

экалад

Астатнія кармушкі слухачы плануюць размясціць у сваіх дварах.

экалад

Больш падрабязна пра “меню” зімовых птушак можна прачытаць у інтэрвью Таццяны для “Зялёнага партала Гродзеншчыны” тут.

экалад

Таццяна Смыкоўская – дырэктарка гродзенскага аддзялення грамадскага аб’яднання “Ахова птушак Бацькаўшчыны”.

Яшчэ запісы