Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Ва УЗВ аднавіла сваю працу секцыя “Адкрыты паказ”, якую вядзе Ларыса Гірас. 

5 лютага адбыўся першы паказ, на якім слухачы глязделі фільм “Усё пра маю маці” іспанскага рэжысёра Педра Альмадавара.

кинапрагляд

Гэты фільм нікога не пакінуў абыякавым. Пасля фільму адбылася дыскусія, на якой гледачы абмяркоўвалі тое, што ўбачылі на экране.

_DSC2590

“Гэта фільм пра сапраўднае каханне маці да свайго дзіця”, – казалі адны. “Нам паказалі талерантнасць, якая даведзена да абсурда. Увесь свет нібыта перавернуты”, – казалі іншыя. Кожны чалавек убачыў у фільме штосьці асабіста сваё.

_DSC2593

Да агульнай высновы слухачы так і не прыйшлі, але ўсе пакінулі занятак шакаваныя, поўныя ўражанняў.

кинапрагляд

У гэтым семестры Ларыса прагне шакіраваць слухачоў. Яна пакажа фільмы, да якіх проста нельга ставіцца абыякава. Закране тэмы, важныя для кожнага чалавека паасобку і для грамадства цалкам.

Кінарпагляд адбываецца па чацверах у 17:00 у доміку, два разы на месяц.

Наступныя паказы адбудуцца:
“Матч Пойнт” – 19.02
“На 9 небе” – 5.03
“Вспоминая моих печальных шлюх” – 19.03
“Будучи там” – 2.04
“Воровка книг” – 16.04

Яшчэ запісы