Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

На апошняй у навучальным годзе агульнай лекцыі слухачы УЗВ мелі прыемнасць паглядзець спектакль, падрыхтаваны ўдзельнікамі секцыі “Майстэрства акцёра”.

IMG_1612_cr

Студэнты паставілі п’есу “Нервовыя людзі” па матывах трох апавяданняў Міхаіла Зошчанкі.

майстэрства акцёра

Спектакль быў падрыхтаваны на працягу заняткаў секцыі, пад кіраўніцтвам яе вядучага і рэжысёра – Васіля Калача.

майстэрства акцёра
Нягледзячы на тое, што мы глядзелі пастаўлены на сцэне мастацкі твор, здавалася, нібыта мы глядзелі падзеі сапраўднага жыцця. Перад вачыма праплывалі добра вядомыя кожнаму чалавеку сітуацыі.

майстэрства акцёра

Такое адчуванне з’яўляецца вынікам не толькі самога зместу твора, але перадусім – выдатнай гульні акцёраў і распрацоўкі п’есы імі і рэжысёрам.

Акрамя таго, на апошняй у гэтым навучальным годзе сустрэчы былі павіншаваны юбіляры і ўзнагароджаны пераможцы шашачнага турніру УЗВ.

юбіляры

Фота: Рон Сольфа

Яшчэ запісы