Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Звыш за сто чалавек узяло ўдзел ва ўрачыстай выпускной вечарыне “Універсітэту Залатога Веку”, якая адбылася 23 красавіка.

Гэта быў ужо шосты па ліку выпуск УЗВ.

выпуск УЗВ-6

выпуск УЗВ-6

Імпрэза распачалася са студэнцкага гімна “Гаўдэамус”, які выканалі хор “УЗВышша” разам з іншымі студэнтамі.

Выпуск УЗВ-6

Кіраўніца праграмы УЗВ Лана Руднік прадставіла асноўныя вынікі шостага акадэмічнага года.

Пасля выканання гімна “Магутны Божа” распачалася самая ўрачыстая частка праграмы – уручэнне пасведчанняў і падзяк.

выпуск УЗВ-6

Пасведчанні выпускнікоў УЗВ 2014-2015 гг. сёлета атрымалі 85 чалавек. Умовай атрымання пасведчання было наведванне не менш за 60% агульных заняткаў, актыўны ўдзел у працы УЗВ.

выпуск УЗВ-6

Падзякі ад імя кіраўніцтва праграмы атрымалі таксама сябры каманды УЗВ, сябры Рады, а таксама выкладчыкі – вядучыя секцыі і клубаў “Універсітэту Залатога Веку”.

выпуск УЗВ-6

выпуск УЗВ-6

Вынікі сваёй працы прадставілі і некаторыя секцыі і клубы УЗВ.

Так, секцыя фотамайстэрства прадставіла сваю выставу.

выпуск УЗВ-6

“Адсправаздачылася” пра сваю працу і свае планы секцыя “Квятарня” (кіраўніца Вольга Шушлакова).

выпуск УЗВ-6

Сумесную выставу сваіх рукадзельных вырабаў прадставілі ўдзельніцы секцыі “Натхненне” (кіраўніца Тамара Герасіменка) і клуба валяння.

Модны паказ зладзілі навучэнкі секцыі “Люстэрка стылю” (кіраўніца Ірына Новік).

выпуск УЗВ-6

Парадвалі сваімі спевамі ўдзельнікі хора “УЗВышша” пад кіраўніцтвам Веры Кунцэвіч.

выпуск УЗВ-6

Сапраўдны фурор сярод удзельнікаў імпрэзы зрабіў цыганскі танец у выкананні клуба ўсходніх танцаў (выкладчыца – Анастасія Дабракова).

выпуск УЗВ-6выпуск УЗВ-6

Музычным падарункам для выпускнікоў УЗВ стаў выступ вядомага беларускага музыкі Зміцера Вайцюшкевіча, які адбыўся пры дапамозе кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

Зміцер Вайцюшкевіч

 На выпускным УЗВ-6

Вечарына працягнулася танцамі.

выпуск УЗВ-6

выпуск УЗВ-6

Канікулы ва “Універсітэце Залатога Веку” будуць доўжыцца да канца лета, а ўжо ў верасні распачнецца набор слухачоў УЗВ-7.

выпуск УЗВ-6

Фота Рона Сольфа

Яшчэ запісы