Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Валанцёрская група “Малодшы брат, малодшая сястра” ўрачыста павіншавала сваіх падапечных з надыходзячым святам Перамогі.

Урачыстая сустрэча адбылася 4 траўня. Падапечных валанцёрскай групы, якія сталі ахвярамі нацысцкіх і сталінскіх лагераў, а таксама слухачоў УЗВ, якія былі “Дзецьмі вайны” павіншавалі вершамі і песнямі ваеннага часу слухачы УЗВ Тамара Рудзянкова, Уладзімір Волкаў, а таксама удзельніцы валанцёрскай групы Валянціна Казлова і Лілія Грыгарук.

index

Удзельнікі атрымалі сімвалічныя падарункі – кветкі ад секцыі “Квятарня” і прыгожыя здымкі ўдзельнікаў секцыі “Фотамайстэрня” на памяць.

MBMS-gifts
Сустрэча атрымалася вельмі душэўнай і чуллівай.

Фота Рона Сольфа