Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Вольга, валанцёрка ГА “Цэнтр “Трэці сектар” з Польшчы, паўдзельнічала ў трэнінгу “Тэорыя і практыка вуснай гісторыі”, які адбыўся ў Мінску  2-га траўня.

Трэнінг быў праведзены  камандай Беларускага архіва вуснай гісторыі.

Падымаліся такія праблемы, як вусная гісторыя як напрамак гісторыі, архіўнае захаўванне вусных успамінаў, правядзенне інтэрв’ю і тэхнічныя моманты, а таксама напісанне эсэ. Удзельнікі пазнаёміліся таксама з дзейнасцю Архіва.

Адной з зацікаўленасцяў Вольгі з’яўляецца праца з вуснай гісторыяй. Сярод ідэй, якія яна ажыццяўляе ў нашай арганізацыі ў рамках “Універсітэта Залатога Веку” – Клуб “Гарадзенскія ўспаміны”.

На сустрэчах клуба Вольга размяўляла са сталымі слухачамі пра Гродна, якім яны яго помняць з дзяцінства і маладосці.

Зараз яна працуе над інтэрактыўнай Мапай успамінаў і сайтам, ня якім кожны гарадзенец зможа размясціць свой уласны ўспамін, звязаны з горадам. Прэзентацыя праекта адбудзецца напрыканцы траўня.

На думку Вольгі, трэнінг быў вельмі карысным для яе працы, дапамог сістэматызаваць веды і прынёс новыя знаёмствы і ідэі, а таксама дадаў энергіі на далейшую дзейнасць.

Яшчэ запісы