Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Каля 30 секцый і клубаў працавалі ў 2014-2015 гг. ва “Універсітэце Залатога Веку”. Мы пачынаем цыкл публікацый, прысвечаных падсумаванню іх працы.

Секцыя “Акадэмія мастацтваў УЗВ” была ў ліку першых 6 секцый, з якіх пачынаўся гарадзенскі “Універсітэт Залатога Веку”.

Яе першым вядучым быў Зміцер Іваноўскі. Затым кароткі час секцыю вяла Наталля Клімовіч, а з 2014 г. заняткі па выяўленчым мастацтве вядзе Кацярына Забеліна (на здымку ніжэй).

Кацярына Забеліна

Студэнты, якія навучаліся сёлета ў Кацярыны, вельмі высока ацанілі яе працу. Вось толькі некалькі вытрымак з анкет слухачоў УЗВ-6.

Акадэмія мастацтваў УЗВ

– “Вельмі станоўчыя эмоцыі ад такой творчасці. Вядучая – вельмі ўважлівая, тактоўны і тонкі чалавек, усіх дабротаў ёй у жыцці. Яе ўрокі нельга ацаніць простай адзнакай”.

Кацярына Забеліна

– “Падзяка Кацярына Васільеўне за веды і ўменні ў пабудове малюнка, нацюрморта, падбору колеру, за ўсё, што мы атрымалі. За добразычлівасць, кірунак нас на пазітыў і аптымізм”.

Акадэмія мастацтваў УЗВ

– “Я ніколі не малявала, а зараз мне хочацца ўвесь час маляваць. Кацярына прабудзіла ў мяне жаданне навучыцца добра маляваць. Хоць на старасці”.

Глядзіце таксама прэзентацыю, якая прадстаўляе секцыю “Акадэмія Мастацтваў Залатога Веку”.


УЗВ – 6, прэзентацыя секцыі “Акадэмія мастацтваў” from Third Sector

 

Яшчэ запісы