Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

«Нашыя дзеці не падобныя да нас. Да каго яны падобныя? Да свайго часу, адно да аднога».
Святлана Алексіевіч, Нобелеўскі лаўрэат па літаратуры.

Цэнтр міжпакаленчага паразумення, які ствараецца на базе «Універсітэту Залатога Веку», запрашае людзей рознага ўзросту стаць валанцёрамі.

Каго мы шукаем?

Усіх ахвотных зразумець сябе, сваіх блізкіх і далёкіх; пераасэнсаваць гістарычныя падзеі ў лёсе прадстаўнікоў розных пакаленняў; дапамагчы тым, хто трапіў у складаную жыццёвую сітуацыю.

Нам патрэбныя:

Асобы, якім цікава было б працаваць ў камандзе з разнастайнымі людзьмі ды індывідуальна, развіваць навыкі камунікацый, разумець людзей пасляваеннага і сучаснага маладога пакалення, наладжваць сяброўскія сувязі, выконваць рэальна патрэбныя задачы і атрымліваць задавальненне ад добрых справаў, атрымаць веды і досвед догляду за сталымі людзьмі, кансультацыі з прафесіяналамі.

Чым будзем займацца?

Асноўныя накірункі працы Цэнтра:

  • Персанальнае ментарства, дапамога немабільным і маламабільным сталым людзям
  • Вусная памяць, праца з успамінамі
  • Арганізацыя акцый, падзей, сустрэч, кампаній
  • Праца з партнёрамі і медыя (фандрайзінг, піяр, сацсеткі)
  • Навучанне і абмен досведам

Таксама мы адкрытыя да любых іншы прапаноў, якія былі б цікавыя вам і карысныя грамадству.

Што мы прапануем?

Ваш унёсак у працу праекта, скіраванага на паляпшэнне якасці жыцця людзей і паразумення паміж рознымі пакаленнямі, досвед працы ў камандзе адданых, добрых, шчырых людзей, падтрымка ад іншых удзельнікаў і каардынатараў.

Колькі гэта зойме часу?

Ад 2 гадзін на месяц, у залежнасці ад вашых магчымасцяў ды жаданняў. Падбярэм расклад, які будзе вам пасаваць.

Як стаць удзельнікам?

Каб стаць валанцёрам і атрымаць заяўку на першую сустрэчу, неабходна запоўніць электронную анкету або атрымаць друкаваную ў офісе “Універсітэту Залатога Веку” (Будзёнага, 48а-63).

Кантакты: Ганка Барадзіна (вк, фб, hanna.baradzina@gmail.com, +375297792883)

Прагледзець прыклады добрых справаў, якімі займаюцца валанцёры ва “Універсітэце Залатога Веку”.