
Вядучы папулярнай тэлеперадачы “Падарожжы дылетанта” сустрэўся 5 лістапада са слухачамі гарадзенскага “Універсітэту Залатога Веку”.
Сустрэча пачалася з паказу аднаго з выпускаў праграмы, прысвечанага раённаму цэнтру Карма на Гомельшчыне.
Затым госць на працягу гадзіны ён адказваў на пытанні студэнтаў УЗВ, якіх цікавала ўсё: ці сапраўднае прозвішча Жыгамонт, што паўплывала на яго беларускасць, хто піша тэксты да “Падарожжаў дылетанта” і нават як госць ставіцца на паганства.
Некаторыя ўдзельнікі сустрэчы не хавалі, што з’яўляюцца адданымі гледачамі “Падарожжаў дылетанта” і не марнавалі шансу сфатаграфавацца разам з госцем.
Юрый Жыгамонт уразіў слухачоў УЗВ, якіх сабралася поўная зала, сваёй адкрытасцю, крэатыўнасцю, любоўю да роднай мовы, пачуццём гумару.
– У нас на гэтай зямлі ёсць выбар, кім быць, застацца і як пайсці з гэтага свету. Давайце будзем людзьмі, якія шануюць сваю Радзіму і ганарацца ёй – сказаў на развітанне з гарадзенцамі Юры Жыгамонт.
Ну а затым надыйшоў час фотасесіі, якая працягвалася нават … у тралейбусе, якім усе разам вярталіся з сустрэчы.
Фота: Рон Сольфа, Вітаўт Руднік