
24 сакавіка адбылася чарговая агульная лекцыя, якая была прысвечана пытанням здароўя.
Лектарка Марына Селюн, асістэнт кафедры прапедэўтыкі ўнутраных захворванняў Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, распавяла пра тое, што такое артэрыяльны ціск; якія паказанні можна назваць аптымальным ціскам; якія фактары ўплываюць на артэрыяльны ціск.
Марына падрабязна распавяла пра артэрыяльную гіпертэнзію, пра яе сімптомы; пра тых, хто знаходзіцца ў зоне рызыка.
Кароткую інфармацыю пра тэмы, якія падымала лектарка, вы можаце знайсці ў прэзентацыі:
Падчас лекцыі Марына паказала, як правільна мераць артэрыальны ціск, і распавяла пра асноўныя памылкі, якія ўзнікаюць пры вымярэнні.
Лектарка падзялілася дзённікам штодзённага вымярэння артэрыяльнага ціску. Марына параіла скарыстацца гэтым дзённікам, каб дакладна ведаць свой ціск і разумець, якія сітуацыі могуць уплываць на яго змены.