
7 красавіка адбылася чарговая агульная лекцыя, на якой прафесар Кірыл Прашчаеў падзяліўся сваімі думкамі пра працэс сталення, распавёў пра навуку геранталогiю і паказаў некалькі практыкаванняў на развіццё ўвагі і памяці.
Кірыл Прашчаеў упэўнены, дзякуючы таму, што ў Беларусі дзве дзяржаўным мовы, усе жыхары краіны могуць быць доўгажыхарамі. Адначасовае валоданне двума ці больш мовамі – гэта выдатная трэніроўка для мозгу, якая працягваецца ўсё жыццё. Падчас такой трэніроўкі ўтвараецца вялікая колькасць асацыятыўных сувязяў у мозгу, свядомасць вучыцца больш выразна фільтраваць інфармацыю, становіцца больш гнуткай і ўстойлівай.
Лепшыя мазгавыя трэніроўкі для сталых людзей на думку Кірыла Прашчаева – гэта вывучэнне моваў і карыстанне гаджэтамі.
Здаровая сталасць – сталасць без абмяжаванняў з-за хваробаў
Лектар распавёў, што здаровае старэнне – не азначае старэнне без хвароб, здаровае старэнне можа суправаджацца самымі рознымі захворваннямі. Але асаблівую значнасць мае асяроддзе, у якім жыве чалавек, пры камфортным асяроддзі павышаецца функцыянальнасць сталага чалавека, ён не адчувае розніцы са здаровымі аднагодкамі.
Кірыл Прашчаеў звярнуў увагу на фізічныя нагрузкі ў сталым узросце. Лектар распавёў, што ў любым узросце фізічная актыўнасць – гэта:
• зніжэнне смяротнасці,
• зніжэнне частаты развіцця інсульта, інфаркта міякарда, цукровага дыябету,
• прадухіленне развіцця дэпрэсіі,
• зніжэнне частаты развіцця рака тоўстай кішкі і малочнай залозы.
Сталы чалавек павінны трэніравацца больш, чым малады
Трэніроўкі пасля 60 маюць не меншае значэнне для здароўя і даўгалецця, чым трэніроўкі ў 20 гадоў. У жыцці сталога чалавека абявазкова павінны прысутнічаць аэробныя і сілавыя нагрузкі, атаксама практыкаванні на баланс.
Тэст на наяўнасць праблемаў з памяццю і увагай ад Кірыла Прашчаева:
- сказаць чалавеку тры любых літары і папрасіць запомніць іх
- назваць любыя тры лічбы і папрасіць агучыць іх у адваротным парадку
- папрасіць узгадаць літары, якія былі агучаны ў першым пункце

Калі ў чалавека не ўзнікла цяжкасцяў з выкананнем гэта задання – значыць ён не мае праблемаў з памяццю. Кірыл Прашчаеў рэкамендуе карыстацца часта такім тэстам, бо гэта не толькі просты і быстры спосаб праверыць свой стан задроўя, але і добрая трэніроўка для развіцця памяці і ўвагі.
Таксама на агульнай лекцыі выступіла Баян Ахметжанава, прэзідэнт грамадскага аб’яднання «Ардагер» (Астана, Казахстан). Госця з Казахстана шчыра павітала студэнтаў УЗВ і коратка распавяла пра працу Універсітэта Трэццяга Узросту, які дзейнічае пры ГА «Ардагер».
Студэнты УЗВ адгукуліся на просьбу і сабралі грошы на ўцяпленне Цэнтра дзённага знаходжання для адзінокіх пажылых людзей у горадзе Балыкчытаксама, Ісы-Кульская вобласць, Кыргызстан.

Ужо заўтра Кірыл Прашчаеў і Баян Ахметжанава выступяць на міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Паляпшэнне якасці жыцця сталых людзей: на шляху да распрацоўкі планаў дзеянняў па пытаннях старэння».
