Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

7 красавіка адбылася нефармальная сустрэча актыўных студэнтаў праграмы “Універсітэт Залатога Веку” з Баян Ахметжанавай, прэзідэнтам грамадскага аб’яднання «Ардагер» (Астана, Казахстан).

Баян падзялілася досведам працы грамадскага аб’яднання «Ардагер», асобна распавяла пра дзейнасць Універсітэта Трэццяга Узросту, які дзейнічае пры ГА “Ардагер”.

Госця з Казахстана распавяла пра стварэнне Нацыянальнай сеткі арганізацый, якія працуюць у інтарэсах сталых людзей у краіне.

Студэнты УЗВ з захапленнем слухалі мудрыя жыццевыя гісторыі, дзяліліся сваімі думкамі і поглядамі. Вельмі цікавым быў расповяд пра казахскія сямейныя традыцыі стаўлення з павагай да сталых людзей, гісторыі з яскравага жыцця спадарыні Баян.

Яна распавяла некалькі павучальных прытчаў, а таксама пра прытчы як адзін са сродкаў працы са сталымі людзьмі.

“Не магу ж я сталаму чалавеку сказаць “нельга так жыць, як вы жывяце, жывіце вось так”. Таму я распавядаю прытчу, каб яны задумаліся. Так за ноч можна змяніць думкі і жыцце чалавека”.

Напрыканцы сустрэчы госця адказала на пытанні студэнтаў пра становішча пенсіянераў у Казахстане, абмеркавала разам са студэнтамі і адміністрацыяй УЗВ ідэі супрацы – агульную танцавальную акцыю, удзел у канферэнцыях і іншых міжнародных абменах.

 

Яшчэ запісы