Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Студэнты УЗВ і ГрДУ у суботу, 9 красавіка, далучыліся да сусветнай акцыі “Зробім!” і прыбралі смецце на старых праваслаўных могілках па вуліцы Антонава.

Каля 50 студэнтаў цягам дзвюх гадзін сабралі больш за 90 мяшкоў са смеццем, а таксама ачысцілі магілы ад зарасніка.

“Нашы студэнты часта прыводзяць турыстаў на старыя могілкі і часам ім сорамна праводзіць экскурсіі на праваслаўнай частцы, бо там, у параўнанні з каталіцкай, усё было ў смецці. Таму мы пайшлі прыбіраць менавіта сюды”, – расказала адна з арганізатараў акцыі “Зробім!” Яніна Сідарэнка.

студэнты УЗВ далучыліся да акцыі "Зробім!"

Паперы і бутэлькі ўдалося прыбраць за першыя хвілін 20, а рэшту часу давялося прыбіралі галінкі і ачышчаць ад раслін магілы.

слухачы УЗВ далучыдіся да акцыі "Зробім!"

У акцыi “Зробім!” Беларусь актыўна ўдзельнічае з 2012 года. Тады ж першыя прыборкі смецця ў межах акцыі адбыліся і ў Гродне.

uborka-kladbishche-grodno

Мэта акцыі – прыборка несанкцыянаваных сметнікаў у лясах, ля вадасховішчаў і ў іншых месцах. Першае такое мерапрыемства прайшло ў 2008 г. у Эстоніі. У 2014 г. акцыя праходзіла ўжо ў 120 краінах.

прыборка "Зробім"

Студэнты УЗВ упершыню далучыліся да акцыі ў 2014 годзе і атрымалі падзяку ад арганізатараў акцыі.

Руслан Кулевіч

Яшчэ запісы